У цэху Слуцкага мясакамбінату, дзе ў мінулую суботу адбылася ўцечка аміяку, людзі пацярпелі таму, што быў заблякаваны аварыйны выхад. Рабілася гэта каб прадухіліць крадзяжы мясной прадукцыі.
Пра гэта ў інтэрвію БЕЛТА паведаміў супрацоўнік Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі Віктар Бароўскі.
Як адзначыў Бароўскі, падчас аварыі пэрсанал мог бы пакінуць памяшканьне бяз стратаў, калі б ня быў заблякаваны эвакуацыйны выхад. Адміністрацыя прадпрыемства, верагодна, пайшла на такі недапушчальныкрок, каб прадухіліць крадзяжы мясных паўфабрыкатаў.
Віктар Бароўскі дадаў, што выратавальнікі правераць усе прадпрыемствы, на якіх выкарыстоўваецца аміяк.
18 ліпеня з трубаправоду халадзільнай камэры Слуцкага мясакамбінату выцекла каля 200 кг аміяку. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя гэтага рэчыва ў паветры была перавышаная ў некалькі соцень разоў.
У выніку аварыі загінула работніца прадпрыемства. Пацярпелі яшчэ чатыры чалавекі, тры зь іх знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане, а адзін у стане сярэдняй цяжкасьці. Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай аварыі стала няякасная зварка частак трубаправоду.
Як адзначыў Бароўскі, падчас аварыі пэрсанал мог бы пакінуць памяшканьне бяз стратаў, калі б ня быў заблякаваны эвакуацыйны выхад. Адміністрацыя прадпрыемства, верагодна, пайшла на такі недапушчальны
«Мы выскачылі – глядзім, яны, небаракі, спрабуюць выпаўзьці па калідоры. Аміяк быў наўкола. Калі б я пайшла ў іншы бок, то і сама патрапіла б…» Сьведчаньні відавочцаў аварыі чытай ТУТ.