Гомельскаму актывісту “Маладога фронту” Андрусю Цянюту двое міліцыянтаў прынесьлі сёньня надвячоркам позву ў ваенкамат. Ён абавязаны прыехаць у гарадзкі ваенкамат 24 ліпеня а 9-й гадзіне. Як сказана, “дзеля прызыву”.
“Я зьдзівіўся гэтай позьве, — кажа спадар Цянюта. — Два гады таму як студэнт-завочнік атрымаў адтэрміноўку да 2012 году. Лічу, што праз войска ўлады хочуць ізаляваць актыўных маладых людзей”.
У траўні Андрусю Цянюту споўнілася 22 гады. Ён завочна вучыцца на 3 курсе Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі, набывае прафэсію інжынэра-мэханіка. Гэта й дае яму права на адтэрміноўку.
У верасьні 2007 году спадара Цянюту арыштавалі на 10 сутак за распаўсюд улётак у падтрымку выключанага з унівэрсытэту студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі.
Пазьней Гомельская ўправа КДБ прызнала яго падазроным у крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. У кватэры, дзе актывіст жыве з бацькамі, правялі ператрус, забралі кампутар і друкаваныя матэрыялы. Справу неўзабаве спынілі.
У 2008 годзе, за тыдзень да агульнарэспубліканскага сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску, Андруся Цянюту на падставе правакацыі прэвэнтыўна пакаралі 10-суткавым арыштам. У верасьні гэта ж году актывіста пакаралі штрафам і 7-суткавым арыштам за хуліганства й непадпарадкаваньне міліцыі.
Сёлета ў лютым спадар Цянюта за паход да аблвыканкаму з расьцяжкай “КДБ нас з працы гоніць — хто абароніць?” пакараны буйным штрафам. А ў траўні Андрэй разам зь іншымі маладафронтаўцамі трымаў галадоўку на знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.