У Вярхоўным судзе завяршыўся разгляд скаргі сяброў аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі на рашэньне Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася зарэгістраваць партыю. Прадстаўнікі аргкамітэту БХД даводзілі ў судзе, што рашэньне Мін’юсту было палітычна матываваным.
Судзьдзя Вярхоўнага суду Валер Самалюк заслухаў паказаньні сьведак, якія паставілі свае подпісы ў дакумэнтах на рэгістрацыю БХД. Сьведкі распавялі пра пагрозы, зь якімі сутыкнуліся з боку адміністрацыі і супрацоўнікаў КДБ. Некаторыя страцілі працу толькі за тое, што адмовіліся адклікаць свой подпіс.
Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Аляксей Шэін прапанаваў пагадненьне бакоў пры ўмове, што з боку БХД будзе пададзены новы сьпіс заснавальнікаў — бяз тых, хто адклікаў свае прозьвішчы. Сябры аргкамітэту таксама прапанавалі падаць удакладненьні ў зьвестках пра некаторых заснавальнікаў, да якіх Мінюст меў прэтэнзіі, а таксама паўторна ўнесьці дзяржаўную пошліну, бо яна была няправільна аформлена з-за недакладных зьвестак адносна разьліковага рахунку.
Прадстаўнік Мін’юсту Яўген Какуша на прапановы БХД не пагадзіўся і паведаміў, што іншага рашэньня Мін’юсту ў справе рэгістрацыі БХД ня будзе.
Аляксей Шэін паведаміў “Свабодзе”:
“Мы выкарыстоўваем усе легальныя магчымасьці, каб абскардзіць гэтае рашэньне Мін’юсту. Нашы прапановы Мін’юсту таксама ўкладаліся ў гэтую лёгіку.
Мы далі магчымасьць Міністэрсту юстыцыі і беларускай уладзе прадэманстраваць добрую волю для сваіх замежных партнэраў, паколькі яны цяпер шукаюць рознага роду фінансы і інвэстыцыі для Беларусі. Ну, і прадэманстраваць добрую волю й беларускім грамадзянам. На жаль, гэтага не адбылося”.
Павал Севярынец скептычна глядзіць на пэрспэктыву таго, што суд прыме рашэньне не на карысьць Мін’юсту.
“Верагоднасьць таго, што суд адменіць рашэньне Мін’юсту, даволі нізкая. Тым ня менш такая верагоднасьць ёсьць. Залежыць яна не ад юрыдычных акалічнасьцяў, а ад палітычнага рашэньня. Таму што рашэньні ў нас прымаюцца не ў адпаведнасьці з законам, а паводле сёньняшняга геапалітычнага раскладу.
Нягледзячы на адмоўнае рашэньне суду, мы будзем дамагацца рэгістрацыі. Гэта ня ёсьць мэтай. Гэта толькі спосаб дзейнічаць больш легальна, паколькі масавая партыя павінна мець доступ і да ўстановаў адукацыі і аховы здароўя”.
Рашэньне Вярхоўнага суду будзе абвешчана 22 ліпеня а 12 гадзіне.