18—19 ліпеня ў Менску прайшоў V зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Чаму зьмянілася ў лепшы бок стаўленьне да гэтай арганізацыі з боку дзяржаўных структураў — нешта перамянілася ўнутры ўлады альбо сама “Бацькаўшчына” стала іншай, яна ўжо не настолькі апазыцыйная сёньняшнім уладам, як раней? Ці дапаможа “Бацькаўшчыне” дыялёг з уладамі дасягнуць сваіх статутных мэтаў? Што можа зрабіць Згуртаваньне беларусаў сьвету, каб процістаяць працэсу страты нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытаньні Віталя Цыганкова адказвае новаабраная старшыня ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская.
Цыганкоў: “У мінулыя гады стаўленьне ўладаў да зьездаў „Бацькаўшчыны“, асьвятленьне гэтых зьездаў дзяржаўнымі СМІ было ледзь не варожае. Зараз на зьезд прыйшлі міністры, і рэпартажы дзяржаўных СМІ былі вельмі прыязныя. Чым вы гэта тлумачыце — зьмянілася стаўленьне дзяржаўных структураў, ці, можа, зьмянілася сама „Бацькаўшчына“? Яна ўжо ўспрымаецца не настолькі апазыцыйнай сёньняшнім уладам, як раней?”
Макоўская: “Хачу сказаць, што “Бацькаўшчына” сама па сабе не зьмянілася.
Тое, што адбываецца вакол яе, — магчыма, мяняецца. “Бацькаўшчына” як трымалася сваіх прынцыпаў, што Беларусь мусіць быць незалежнай краінай, нацыянальных сымбаляў, мовы, культуры, — усё гэта засталося нязьменным. І на мінулыя зьезды мы запрашалі прадстаўнікоў органаў улады. І тое, што яны цяпер адгукнуліся, кажа пра пэўныя канструктыўныя зрухі менавіта з таго боку. Чым яны прадыктаваныя — гэта пытаньне да прадстаўнікоў дзяржаўных структураў.
Але для нас гэта ёсьць пэўным крокам наперад, досыць важным крокам. Бо ўпершыню ў адной залі сабраліся прадстаўнікі ўлады і кіраўнікі беларускіх суполак за мяжой, якія дзясяткі гадоў працуюць на беларускай ніве ў сваіх арганізацыях і цудоўна ўсьведамляюць, якую дапамогу яны атрымліваюць ад Рэспублікі Беларусь. І тое, што з боку дзяржаўных органаў не было гэтай перасьцярогі і атрымаўся непасрэдны кантакт, пытаньні і адказы — гэта вельмі добра. Бо раней было сапраўды як нейкія два розныя лягеры. А цяпер атрымаўся дыялёг. Але і дыялёг прадугледжвае два розныя бакі. А мне хацелася б, каб было ўзаемнае супрацоўніцтва. Каб фаза дыялёгу скончылася і пачалося супрацоўніцтва”.
Цыганкоў: “Калі адбываўся пазамінулы, трэці зьезд „Бацькаўшчыны“, дзяржаўныя органы арганізавалі фактычна альтэрнатыўны зьезд тых беларускіх суполак, якія падтрымліваюць сёньняшнюю ўладу. Як „Бацькаўшчына“ вырашае гэтую праблему, што амаль у кожнай краіне, дзе ёсьць шмат беларусаў, існуе некалькі суполак — звычайна з альтэрнатыўнымі палітычнымі поглядамі?”
Макоўская: “У нас у кожным зьезьдзе бяруць удзел прадстаўнікі цалкам розных беларускіх суполак. Гэтым і ўнікальная “Бацькаўшчына”, і гэта яе асаблівасьць. Мы — грамадзкая арганізацыя, мы аб’ядноўваем усіх і адкрытыя да супрацоўніцтва з усімі беларусамі. Да нас зьвяртаюцца людзі, якія маюць зусім розныя погляды.
Але часы вострага палітычнага супрацьстаяньня, якое мы бачылі на другім зьезьдзе і водгукі якога чуліся на трэцім зьезьдзе, ужо праходзяць. Сёньня мы назіраем, што ў многіх краінах пачынаецца кантакт і супрацоўніцтва паміж палітычна рознымі арганізацыямі. Бо і тыя, і тыя сваёй дзейнасьцю пацьвярджаюць сваю жыцьцяздольнасьць.
“Бурбалкі” даўно сышлі. Нейкія ініцыятывы, якія ствараліся ў падтрымку ўладаў, але ніякім чынам не зарэкамэндавалі сябе ў дзейнасьці — іх ужо няма. Засталіся практычна тыя, хто працуе“.
Цыганкоў: “Што „Бацькаўшчына“ можа зрабіць, каб процістаяць працэсу страты нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусамі за мяжой?”
“Беларуская дзяржава павінна сказаць дыяспары —
Макоўская: “Назіраючы за тэндэнцыямі сучаснага выезду беларусаў за мяжу, можна сказаць, што вельмі малы працэнт далучаецца да беларускіх арганізацыяў замежжа альбо стварае свае арганізацыі. І гэта якраз зьвязана з праблемай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Беларусы вельмі слаба нацыянальна ідэнтыфікаваныя. Таму наш зьезд паставіў гэтую праблему асноўнай мэтай, заклікаў разгледзець яе і знайсьці вырашэньне на дзяржаўным узроўні.
Мы як грамадзкая арганізацыя можам толькі актуалізаваць, абазначыць гэтыя праблемы і вызначыць шляхі іх вырашэньня. Але адказ павінен ісьці ад дзяржаўных органаў Беларусі, датычных беларускай мовы і культуры.
Пакідаючы краіну і зьяўляючыся слаба нацыянальна ідэнтыфікаванымі, беларусы практычна зьнікаюць для Беларусі. Бо яны асымілююцца альбо далучаюцца да іншых суполак — расейцаў, украінцаў, палякаў. І тыя крокі, якія павінна зрабіць беларуская дзяржава, павінны, з аднаго боку, быць зробленыя ў межах сыстэмнай працы з беларускім замежжам. Беларуская дзяржава павінна сказаць дыяспары — “вы нам патрэбныя, і мы дэманструем гэта праз пэўныя крокі”. А з другога боку, павінны быць пэўныя крокі па ўзмацненьні нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў у Беларусі“.
Цыганкоў: “Што павінна стаць прыярытэтным у найбліжэйшым часе ў дзейнасьці „Бацькаўшчыны?“ Ці гэта праект „Карта беларуса“, закон „Аб беларусах замежжа“, ці нешта іншае? На чым варта сканцэнтравацца ў рамках таго дыялёгу з уладай, пра які вы казалі?”
Макоўская: “Па-першае, што да самой Беларусі, то тут — узмацненьне нацыянальнай самаідэнтыфікацыі праз пашырэньне ўжытку беларускай мовы. Выдатная ідэя — абвяшчэньне наступнага году годам беларускай мовы. Калі дзяржаўныя органы гэта зацьвердзяць, гэта будзе проста супэр.
А з другога боку — гэта шырокае абмеркаваньне і прыняцьце закону “Аб беларусах замежжа”.
Трэба не дыялёг, а супрацоўніцтва

“Бурбалкі” даўно сышлі

“вы нам патрэбныя”