У Менск прыбываюць дэлегаты Пятага зьезду згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, які пачнецца 18 ліпеня ў памяшканьні Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB). Раней арганізатарам было адмоўлена ў арэндзе ўсіх заляў у цэнтры гораду. Да апошняга часу магчымасьць правядзеньня зьезду на Бацькаўшчыне наагул была пад пагрозай.
Зьезд “Бацькаўшчыны” — гэта ня проста справаздачна-выбарчае мерапрыемства, а тэматычны сход, які мае вырашыць цэлы шэраг надзённых пытаньняў, зазначае старшыня рады згуртаваньня Алена Макоўская.
“Мы лічым, што тэма нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў сёньня вельмі востра стаіць у Беларусі ў сувязі з працэсамі русыфікацыі, у сувязі з тым, што беларуская мова выводзіцца з усіх сфэраў ужытку, у сувязі з тым, што беларусы наагул вельмі слаба нацыянальна ідэнтыфікаваныя. Сустракаючыся з тым фактам, што мы пастаянна губляем свой інтэлектуальны патэнцыял, свой эканамічны патэнцыял, тых людзей, якія маглі б ствараць нашы іміджавыя цэнтры па-за межамі краіны, мы ня можам застацца ўбаку, назіраючы за гэтымі працэсамі. І таму мы ставім менавіта тэму нацыянальнай ідэнтыфікацыі важнай тэмай зьезду”.
Мяркуецца, што на зьезьдзе па гэтай тэме будзе прыняты цэлы шэраг дакумэнтаў, адным зь якіх стане зварот да ўлады краіны пра неабходнасьць як найхутчэй прыняць Закон “Аб беларусах замежжа”. Са спадзевам на такі заканадаўчы акт прыехалі на зьезд прадстаўнікі дыяспары многіх краін. У іх ліку і вядомы дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША доктар гісторыі Янка Запруднік. Ён прыехаў на радзіму ўжо два тыдні таму і пасьпеў шмат што тут пабачыць.
“Цяпер вельмі дынамічна збудоўваецца тут інфраструктура для міжнароднага турызму. З гэтым патэнцыйным міжнародным турызмам арганічна зьвязаная дыяспара беларуская, якая можа актыўна паспрыяць яго росту, наведваньню тых цудоўных прыродных і гістарычных мясьцінаў, якія тут ёсьць. Такім чынам, калі зьезд паспрыяе прыняцьцю ўладамі рэспублікі закону аб суайчыньніках за мяжой і калі гэты закон будзе прыняты разумна, талкова, то беларуская дыяспара можа значна паўплываць на рост міжнароднага турызму”.
Усяго на зьезд чакаецца каля 150 дэлегатаў зь Беларусі і больш як дзьвесьце — з замежжа. Як паведаміла старшыня працоўнай групы па падрыхтоўцы зьезду Ніна Шыдлоўская, бальшыня замежных дэлегатаў будзе з суседніх краінаў.
“Гэта і Літва, і Польшча, і Расея і іншыя бліжэйшыя краіны. Далёкія краіны кшталту ЗША, Канады і гэтак далей вылучалі па адным-два прадстаўнікі, бо ўсё ж такі фінансавы момант таксама іграе ролю. Кошт праезду дэлегатаў мы, на жаль, ня можам узяць на сябе”.
Апрача фінансавай праблемы, у арганізацыі зьезду да самага апошняга моманту была і праблема зь месцам ягонага правядзеньня, якая ўсё ж вырашылася, сказала старшыня рады згуртаваньня Алена Макоўская.
“Мы вельмі рады таму, што зьезд адбываецца ў Беларусі, бо дзе яшчэ сустракацца беларусам, як не на сваёй радзіме і як не ў сталіцы сваёй радзімы?”