Зьбітыя падчас затрыманьня і ў міліцыі ўдзельнікі акцыі салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі, ня будуць зьвяртацца ў пракуратуру са скаргай на дзеяньні міліцыі.
Яны перакананыя, што вінаватых супрацоўнікаў міліцыі ў любым выпадку не прыцягнуць да адказнасьці.
Раней на такія скаргі давалася адпіска аб тым, што супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі ў рамках закону.
Лідэр “Маладой Беларусі” Артур Фінькевіч расказаў, што яго вывелі з агульнай залі спэцназаўцы і зьбівалі некалькі хвілінаў нагамі і рукамі. Ён атрымаў некалькі ўдараў па галаве і жываце. Хлопец лічыць бессэнсоўным здымаць пабоі й падаваць заяву ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў.
Нагадаем, учора падчас акцыя саліданрансьці было затрымана звыш 60 чалавек, якія выходзілі на вуліцы, каб выказаць сваю салідарнасьць з палітвязьнямі.