Падчас допыту былы “аўганец” Канстанцін Уланаў страціў прытомнасьць, да яго выклікалі хуткую дапамогу. Пра гэта “Свабодзе” паведаміла жонка затрыманага Тацяна Ўланава. Яна спаслалася на адваката Андрэя Мікалаева, які прысутнічаў на допыце.
“У мужа хворае сэрца, таму мяркую, што гэта магло быць якраз зьвязана з сэрцам”, — сказала Тацяна Ўланава. Жанчына паведаміла, што ёй не сказалі, дзе адбываўся допыт яе мужа: у ізалятары на Валадарскага ці ў прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна, дзе ад 8 ліпеня яе мужа трымаюць “як падазронага ў датычнасьці да справы Аўтуховіча”.