Абвешчана, што ад 1 студзеня імпартаваныя ў Расею вялікагрузныя аўтамабілі павінны абсталёўвацца рухавікамі стандарту “эўра-4”. Такім чынам, узьнікае пагроза, што Расея можа адмовіцца ад імпарту беларускіх МАЗаў. Чаму апошнім часам гандлёвыя вайны паміж Масквой і Менскам узьнікаюць з пасьлядоўнай пэрыядычнасьцю? Ці зацікаўленая Расея ў падрыве эканамічнай стабільнасьці Беларусі? На гэтыя пытаньні адказвае з Масквы палітоляг Кірыл Коктыш.
Цыганкоў: У чым прычына чарады гандлёвых войнаў? Ці тут проста злая воля расейскіх кіраўнікоў, пра што кажа Аляксандар Лукашэнка, ці гэтыя канфлікты ў крызісных умовах абгрунтаваныя нейкія эканамічнымі падставамі?
Коктыш: Тут прысутнічаюць і эканамічныя, і палітычныя прычыны. Па-першае, крызіс толькі разгортваецца, у КамАЗа, які ёсьць адзіным канкурэнтам МАЗа на расейскіх прасторах, справы ідуць вельмі кепска. Відавочна, Расея зацікаўленая ствараць сацыяльныя ўмовы для свайго КамАЗа, для яе гэта сацыяльная неабходнасьць. Расея зацікаўленая, каб у першую чаргу пазьбегнуць сацыяльных выбухаў на сваёй тэрыторыі.
Але ж ёсьць і палітычныя прычыны.Раней для Беларусі ў Расеі ствараліся асабліва спрыяльныя ўмовы на рынку, а цяпер на гэта ўжо не глядзяць. Гэта маркер таго, што адносіны сапсаваліся, і што спэцыяльных дачыненьняў не існуе. Расея гэта дэманструе ўсімі сродкамі, як можа.
Цыганкоў: На думку многіх аналітыкаў, Беларусь палітычна выйграла “малочную вайну”. І цяпер, калі Масква робіць нейкія крокі, няўжо яна не разумее, што Менск можа адрэагаваць палітычна? Будзе нейкая “грузавіковая вайна”, і зноў будуць палітычныя наступствы, і зноў Расеі давядзецца адступіць. Ці ня так?
Коктыш: Я б не сказаў, што ў Расеі думаюць, што Масква прайграла ў гэтай вайне. Беларусь да чацьвёртага кварталу ня будзе мець магчымасьці прадаваць сваё сухое малако на расейскай тэрыторыі.
Што да гэтай патэнцыйнай вайны, то трэба глядзець, што кожны бок можа выкласьці на стол. Якія сымэтрычныя захады Беларусь тут можа зрабіць, калі проста рынак звузіўся? Нават расейскім спажыўцам даюць дапамогу на пакупкі КамАЗаў і МАЗаў. Гэта проста крызіс, і нейкіх захадаў у адказ тут у Беларусі няшмат
Цыганкоў: Вы калісьці казалі ў нашым эфіры, што стратэгічна Расеі зусім ня выгадна цалкам падрываць эканоміку Беларусі і ставіць яе на мяжу сацыяльнага выбуху. Але ці не падводзяць яе да гэтага выбуху апошнія гандлёвыя войны з Расеяй?
Коктыш: Уся справа ў пэўнай мяжы. Расея не зацікаўлена пераходзіць гэтую мяжу. Але Расея не зацікаўленая і ў тым, каб Беларусь за расейскія грошы дэманстравала нейкія значныя посьпехі ў эканоміцы. Масква будзе проста даводзіць становішча ў Беларусі да гэтай мяжы — але не для таго, каб абрынуць беларускую эканоміку, а для таго, каб у беларусаў зьявілася пачуцьцё гэтай небясьпечнай мяжы.
Коктыш: Тут прысутнічаюць і эканамічныя, і палітычныя прычыны. Па-першае, крызіс толькі разгортваецца, у КамАЗа, які ёсьць адзіным канкурэнтам МАЗа на расейскіх прасторах, справы ідуць вельмі кепска. Відавочна, Расея зацікаўленая ствараць сацыяльныя ўмовы для свайго КамАЗа, для яе гэта сацыяльная неабходнасьць. Расея зацікаўленая, каб у першую чаргу пазьбегнуць сацыяльных выбухаў на сваёй тэрыторыі.
Але ж ёсьць і палітычныя прычыны.
Гэта маркер таго, што адносіны сапсаваліся, і што спэцыяльных дачыненьняў не існуе. Расея гэта дэманструе ўсімі сродкамі, як можа.