Адвакатка Арцёма Дубскага абскарджвае прысуд свайму падабароннаму, якога пакаралі годам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня.
Яна зьвяртае ўвагу абласнога суду на тыя акалічнасьці, якія даюць падставу меркаваць, што рашэньне ў справе было абумоўлена палітычнымі матывамі.
Нагадаем: Арцём Дубскі падчас адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці” зьехаў ва Ўкраіну. Па вяртаньні супраць яго распачалі крымінальную справу.
Арцём Дубскі знаходзіцца ў Бабруйскім сьледчым ізалятары. Чатыры дні ад яго няма ніякіх вестак. Маці Арцёма захварэла і сама ня зможа цягам тыдня перадаць яму харчы і рэчы. Гэта зробяць ягоныя паплечнікі. Яны наведаюць маці ў Асіповічах і потым паедуць у Бабруйск.
Гаворыць Наста Лойка:
“Мы хочам дапамагчы ягонай маці. Разам зь мясцовымі актывістамі з Бабруйску сабралі Арцёму неабходныя рэчы і харчы. Таксама мы падрыхтавалі сшыткі, паперу, канвэрты, каб Арцём мог адказваць на нашы лісты. І мы ўсіх заклікаем далучыцца да падтрымкі Арцёма і напісаць яму лісты ці дапамагчы іншым чынам”.
Нагадаем: 7 ліпеня Арцёма Дубскага пакаралі годам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.
Хлопца затрымалі 13 лютага на беларуска-ўкраінскай мяжы і два месяцы трымалі ў камэры Бабруйскага СІЗА. Потым да суду Арцёма раптоўна вызвалілі, не тлумачачы прычынаў. На суд Арцём прыйшоў са сваімі сябрамі. Тое, што яго ўзялі пад варту, стала для ўсіх нечаканым.
Арцёмава маці Алена Дубская апавяла, што яе сын плянаваў вясельле напрыканцы верасьня.
“Я захварэла, але дзякуй ім, што адвязуць перадачу. У мяне спатканьне цягам месяца будзе. У мяне ж ёсьць паперка ад судзьдзі пра дазвол на спатканьне. Так усё нечакана.
Ён і сам ня думаў, што так будзе. Казаў мне, што вясельле будзе напрыканцы верасьня ў Кіеве. Яго дзяўчына з Украіны. Ён жа на нешта спадзяваўся. Так?”
Адвакатка Дубскага Тамара Сідарэнка наведае Арцёма і разам зь ім напіша асноўную скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Яна зазначыла, што ў справе шмат акалічнасьцяў, якія даюць падставы меркаваць пра адмысловы загад ізаляваць яе падабароннага.
“Вышук абвяшчаў судзьдзя па той справе, якую спынілі з-за прымірэньня бакоў. Яго арыштавалі 13 лютага, а толькі 3 сакавіка распачалі крымінальную справу за парушэньне правілаў. А хто перашкаджаў адразу прыняць рашэньне? Чаго чакалі?
У судзе пра сім-картку вырашылася станоўча, дык яго пасьля гэтага ўзялі пад варту.
У справе шмат блытаніны з рапартамі. У судзе прагучалі з боку міліцыі няўцямныя тлумачэньні. Два месяцы ніякіх сьледчых дзеяньняў, акрамя паўторных допытаў двух міліцыянтаў. Усё рабілася з аглядкай на кагосьці: распачаць ці не, адпусьціць ці не... Груба кажучы, трэба было пасадзіць. Не атрымалася так — значыць, распачалі новую справу”.
Адказу на скаргу ў справе Арцёма Дубскага давядзецца чакаць ня менш за месяц. Арцём — адзіны ў “справе 14-ці”, каго пазбавілі волі. Тэрмін, які заставалася адбыць паводле “справы 14-ці”, яму залічылі ў лік апошняй справы. Між тым Арцём Дубскі, як і іншыя фігуранты “справы 14-ці”, прызнаны вязьнем сумленьня.