Напачатку тыдня замаячыў прывід новай беларуска-расейскай гандлёвай вайны. Беларускае пытаньне ўзьнікла з падачы генэральнага дырэктара прадпрыемства “Ростсельмаш” Валерыя Мальцава.
Маўляў, летась ў Расеі рэалізавана больш за тысячу беларускіх зерне- і кормаўборачных камбайнаў, аднак пры гэтым ніводзін расейскі вытворца на беларускі рынак прасунуцца ня здолеў. Прем’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін даручыў праверыць дадзеныя аб прыхаваным імпарце беларускай сельгастэхнікі ў Расею.
Беларускія вытворцы хочуць большай інтэграцыі ў расейскую прастору. Перадусім, каб зраўняцца ў правах з тамтэйшымі прадпрыемствамі і прэтэндаваць на ўдзел у праграмах дзяржпадтрымкі. Аднак пакуль што да рэсурсаў “Россельхозбанка” доступу ў беларусаў няма, і спадзявацца на магчымасьць продажу расейцам беларускай тэхнікі ў крэдыт не выпадае.
Дзеля набыцьця расейскага статусу аб’яднаньне “Гомсельмаш” арганізавала зборку сваёй тэхнікі ў Бранску. Аднак гендырэктар іншага камбайнавага заводу -- “Ростсельмаш” -- Валерый Мальцаў на выязной нарадзе з удзелам Ўладзімера Пуціна назваў бранскі варыянт “псэўдавытворчасьцю”. Маўляў, нічога беларусы ў Расеі не зьбіраюць, пастаўляюць туды гатовыя камбайны, але па факту нібыта сабраных у Расеі маюць расейскія льготы.
Адзін з прафсаюзных лідэраў Аляксандар Бухвостаў на “Гомсельмашы” у розных пасадах адпрацаваў два дзясяткі гадоў. Пра канфліктную сытуацыю такога меркаваньня:
“Ня можа быць сытуацыя такой, што там падпольна нешта робяць. Зборачная вытворчасьць нашых камбайнаў на Бранскім заводзе арганізаваная на падставе ўзаемнай дамовы, пад якой ставілі подпісы кіраўнікі абласьцей, прадпрыемстваў. Таму абвінавачваць “Гомсельмаш”, што ён кантрабандай займаецца, на тэхніку толькі новыя этыкеткі чапляюць, няма ніякіх падставаў. Іншая справа, што ёсьць пастаўка буйных вузлоў і мінімальная зборка. Пастаўляць вузлы заўсёды прасьцей, чым гатовую тэхніку, якая абкладаецца зусім іншымі мытамі. Таму і ўзьнікае зацікаўленасьць у арганізацыі менавіта зборачнай вытворчасьці”.
Расея штогод мае патрэбу ў 15 тысячах збожжаўборачных камбайнах. “Ростсельмаш”, які толькі летась пачаў атрымліваць дзяржаўныя субсыдыі, выйсьці на такія магутнасьці ня ў стане. Таму ў расейскіх пакупнікоў выбар не вялікі: альбо на парадак больш якасная, аднак і нашмат даражэйшая заходнеэўрапейская тэхніка, альбо параўнальная ў якасна-коштавых парамэтрах з растоўскімі камбайнамі прадукцыя “Гомсельмашу”.
“Брансксельмаш”: Мы нарошчваем вытворчасьць і Растоў пачаў хвалявацца
Намаганьнямі канкурэнтаў у цэнтры гандлёвага канфлікту апынулася СП “Брансксельмаш”, створанае ў 2005 годзе з удзелам беларускага капіталу. Дарэчы, яшчэ ў лютым сьпікер Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў называў яго прыкладам удалага эканамічнага ўзаемадзеяньня паміж славянскімі дзяржавамі. Генэральны дырэктар СП “Брансксельмаш” Уладзімер Пазднякоў так адрэагаваў на словы кіраўніка “Ростсельмаша”, які заявіў, што ў Бранску папросту адбываецца русыфікацыя беларускіх камбайнаў – фірмовыя налепкі “Палессе” замяняюцца на “Полесье”:
“Мы вырабляем не беларускую тэхніку, а брансксельмашаўскую, пад сваім брэндам. Мы атрымліваем з “Гомсельмаша” машынакамплекты, зь іх зьбіраем камбайны і іх рэалізуем на рынку Расейскай Фэдэрацыі”.
Каля 60% камплектуючых у сумесных камбайнах — расейскія: мэтал, рухавікі, радыятары ды іншае. Спадар Пазднякоў кажа, што каапэрацыя зь Беларусьсю выгадная Расеі, але ня выгадная “Ростсельмашу”, які пачаў несумленна змагацца з канкурэнтамі:
“Яны нас аблілі брудам. Разгорнутая брудная, непрыгожая кампанія. Карані яе ў тым, што мы нарошчваем вытворчасьць і Растоў пачаў хвалявацца. Гэта зьвязана з эканамічным крызісам, зь неплацяжамі, з-за чаго ўзьніклі пытаньні з рэалізацыяй камбайнаў. Летась такой сытуацыі не было б напэўна”.
Асноўны заснавальнік СП “Брансксельмаш” — аб’яднаньне “Гомсельмаш”, якое мае 51% акцый. 49% акцый належыць грамадзянам Расеі. Пачыналі з малога: за 2005 год прадалі ўсяго 10 камбайнаў КСК-100, у 2006-м — 162. Зараз гадавы аб’ём вырабу камбайнаў набліжаецца да паўтысячы.
Былы эканаміст “Гомсельмашу” Валерый Клімаў прычынай камбайнавага канфлікту лічыць канкурэнтную барацьбу з боку “Ростсельмаша”:
“Растоўскі завод вельмі доўгі час ляжаў на баку. Там была ўвогуле спыненая вытворчасьць збожжаўборачных камбайнаў. Калі яны пачалі выходзіць з гэтай ямы, апошнія 3—4 гады, мы ім накіроўвалі па каапэрацыі заднія масты на іх машыны, і пытаньняў не ўзьнікала. Канечне, яны апошнім часам непрыстойнае ўчыняюць”.
Паводле спадара Клімава, растоўскія вытворцы імкнуцца, каб крэдыты, якія ўрад Расеі дае на закуп сельскагаспадарчай тэхнікі, даставаліся ім. А без крэдытаў беларускую тэхніку ў Расеі ніхто купіць ня зможа.
Прычым, як сьцьвярджае расейскі бок, некаторая тэхніка, перадусім камбайны “Палессе”, рэалізуюцца ў Расеі па ніжэйшых коштах, чым нават у Беларусі, што ва ўмовах крызісу шкодзіць расейскім вытворцам -- спажыўцы арыентуюцца на тое, што таньней, аддаючы перавагу беларускай прадукцыі.
Разам з тым, спэцыялісты адзначаюць “перабор” з вытворцамі сельгастэхнікі ў Беларусі. Унутраныя патрэбы занадта малыя, каб прадаць тут усю гаму прадукцыі, таму прадпрыемствы вымушаныя арыентавацца на зьнешнія рынкі. “Лідсельмаш”, “Гомсельмаш”, “Бабруйскааграмаш” традыцыйна скараюць Расею, куды накіроўваюцца збожжа- і кормаўборачныя камбайны, тэхніка для ўнясеньня ўгнаеньняў, касілкі, сеялкі, абсталяваньне для фэрмаў, трактары, бульдозэры, пагрузчыкі і г.д. Дзякуючы менавіта расейскаму рынку заводы працуюць з высокай рэнтабэльнасьцю нават ва ўмовах крызісу.
“Мотавела” будзе рабіць бульбасаджалку
Паказальна, што ў спадзяваньні на хуткую акупляльнасьць ў шэраг сельгасарыентаваных чыноўнікі намагаюцца ўключыць нават няпрофільныя заводы. Адзін з супрацоўнікаў менскага “Мотавела” распавёў, што на матацыклетным канвэеры наладжаны выпуск бульбасаджалак:
“Захады Міністэрства прамысловасьці выклікаюць зьдзіўленьне. Заводу раптам даручана зрабіць бульбасаджалку (СК-4). Пэрыфэрыя без працы, маса заводаў сельгасабсталяваньня, а яны знайшлі месца. Узяў нехта пад брыль… Зрабілі саджалку, нібыта нават і нядрэнную. Прадаецца яна па 107 мільёнаў рублёў. Але ж яна стратная! Бо ня можа завод, структура якога разьлічана на высокую рэнтабэльнасьць, выпускаць такую прадукцыю. Шмат хто даказвае, што саджалкі выгадна прадаваць. Але я ведаю, што каштуе яна ўдвая даражэй, даю стопрацэнтную гарантыю. І магу падлічыць, як гэта робіцца”.
Пры канцы тыдня стала вядома, што каб крыху залагодзіць канфлікт, Беларусь усё ж набудзе 30 растоўскіх збожжаўборачных камбайнаў. Часткова такому рашэньню паспрыяла сустрэча 8 ліпеня ў Менску прадстаўнікоў аб’яднаньня расейскіх вытворцаў сельгастэхнікі “Саюзаграмаш” і чыноўнікаў Міністэрства прамысловасьці Беларусі. Аднак ці будуць аплочаныя яшчэ 170 машынаў, вырабленых пад патрэбы беларускага аграсэктару -- пытаньне па-ранейшаму адкрытае. Вось што паведамілі ў прэсавай службе “Ростсельмаша”:
“Што тычыцца тэндэра, якія быў выйграны кампаніяй “Ростсельмаш” у лютым 2009 году, то быў падпісаны кантракт. У адпаведнасьці зь ім, Беларусь павінна была выкупіць у нас 200 камбайнаў, а не 30. І тое, што зараз кажуць – маўляў, дзякуй Богу, што хоць столькі бяруць, дык гэта няправільна. Таму што ад пачатку гаворка йшла пра дзьве сотні машынаў.
Пакуль я не магу сьцьвярджаць, зрушыцца штосьці ці не. Але ёсьць умовы кантракту, якія на гэты момант ужо павінны былі быць выкананыя”.
Сямён Шапіра ўскосна даў зразумець, што расейцы дамагаюцца падзелу вытворчага рынку
Падчас прэсавай канфэрэнцыі ў сувязі з апошнімі тэндэнцыямі ў беларуска-расейскіх адносінах міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра ўскосна даў зразумець, што расейцы дамагаюцца падзелу вытворчага рынку, а на гэта беларускі бок ня пойдзе ні пры якіх абставінах:
“Я калі пачуў іхныя прапановы, то ледзьве з крэсла не зваліўся. Маўляў, давайце падзелім рынак. Давайце ў Беларусі ня будзем вырабляць зернеўборачныя камбайны, а будзем спэцыялізавацца на кормаўборачных. А мы ў Расеі будзем рабіць зернеўборачныя... Мы што, наіўныя, дурныя, каб на такое пагаджацца? Ды мы палову гатовыя на сябе забраць з агульнага аб’ёму вытворчасьці. А што тады яны на Расею пакінуць?”.
Расейцы скардзяцца, што беларускі бок вельмі своеасабліва разумее абавязковасьць дамоўленасьцяў. Пры тым, што ў экспартным складніку беларускія вытворцы на 90% залежаць ад паставак у Расею, свой рынак ад расейскай экспансіі Беларусь старанна ахоўвае. Прыкладам, летась “Гомсельмаш” рэалізаваў у Расею амаль 800 зернеўборачных камбайнаў і блізу паўтысячы кормаўборачных машынаў, а “Ростсельмаш” не прадаў у Беларусь ні адзінкі.
Палітыка на далейшае імпартазамяшчэньне ў Беларусі відавочная. Цяпер камбайнавы парк беларускіх аграгаспадарак на 70% укамплектаваны машынамі “Гомсельмашу” і “Лідсельмашу”. На распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі з цягам часу гэтая колькасьць мусіць дасягнуць 100-працэнтнай мяжы. У прыватнасьці, набыцьцё замежнай тэхнікі за кошт дзяржаўных субсыдый ужо некалькі гадоў як немагчымае.
Васіль Шлындзікаў: у беларуска-расейскіх адносінах усё больш палітыкі і ўсё менш эканамічнай лёгікі
Экс-дырэктар заводу спэцтэхнікі “Амкадор”, эканаміст Васіль Шлындзікаў бачыць у беларуска-расейскіх адносінах усё больш палітыкі і ўсё менш эканамічнай лёгікі. Гэта тычыцца як ранейшага канфлікту на малочным фронце, так і цяпер на камбайнавым. Прыкладам, ён лічыць, што Расея ня можа абысьціся без беларускага імпарту, паколькі канчаткова “загубіла” машынабудаўнічую галіну:
“У іх папросту няма такой тэхнікі. Трактарныя заводы ў іх амаль усе памерлі, толькі Кіраўскі трактарны яшчэ крыху дыхае. Будаўніча-дарожнай тэхнікі практычна няма, наш “Амкадор” сёньня вырабляе ў некалькі разоў больш, чым усе былыя заводы Міністэрства цяжкога машынабудаваньня СССР. Той жа “Ростсельмаш” думае: калі ён “Гомсельмаш” з расейскага рынку выкіне, дык у адсутнасьць канкурэнцыі расквітнее. А я глыбока сумняюся, што ён расквітнее. Калі адмовіцца расейцам ад нашай тэхнікі, значыць, давядзецца набываць заходнюю. А гэта зусім іншыя грошы. Калі ж набываецца наша, значыць яна адпавядае суадносінам цана-якасьць”.

Па дадзеных за першы квартал 2009 году, Беларусь прадала ў Расею сельгастэхнікі на 140 мільёнаў даляраў, у той час як расейскія вытворцы здолелі зарабіць ад паставак у Беларусь крыху больш за 3 мільёны даляраў.

Я калі пачуў іхныя прапановы, то ледзьве з крэсла не зваліўся ...