Сёньня ангельская мова дамінуе ў сусьветнай камунікацыі, навуцы, бізнэсе, дыпляматыі, etc. Сфэры яе ўжываньня зь цягам часу ўсё пашыраюцца. Але ёсьць краіны, у якіх гэтыя сфэры звужваюцца. Да гэтых краінаў далучылася Малайзія.
На гэтым тыдні малайскі ўрад прыняў пастанову, што, пачынаючы з 2012 году, матэматыку і фізыку, якія у Малайзіі з 2003 году сталі вучыць на ангельскай мове, перавядуць зноў на нацыянальную мову, то бок, на бахаса-малайскую.
Гэтую пастанову, як паведамляе сёньняшняе выданьне "International Herald Tribune", у апошнім часе лабіявалі "малайскія нацыяналісты".
Урад апраўдвае пераход да навучаньня матэматыкі і фізыкі на малайскай мове, між іншым, заўважным паніжэньнем ацэнак па гэтых прадметах, асабліва ў вясковых школах.
Рашэньне ўраду ўспрымаецца неадназначна. "International Herald Tribune" цытуе выказваньне настаўніка матэматыкі і фізыкі зь сярэдняй школы ў Куала Лумпур, сталіцы краіны:
"Ангельская была мовай навукі на працягу апошніх 300 гадоў. Нельга перадаць навуковыя ідэі вучням па-малайску на высокім узроўні. Нам трэба пагадзіцца з фактам, што назапашваньне навуковых ведаў адбываецца на ангельскай мове".
Газэта таксама прыводзіць выказваньне прафэсара малайскай гісторыі, які лічыць нацыянальнай "ганьбай" тое, што ўзровень веданьня ангельскай мовы ў Малайзіі паніжаецца. Паводле прафэсара, гэткая сытуацыя можа паўплываць на канкурэнтаздольнасьць краіны ў сусьветнай эканоміцы.
"Калі штораз менш малайцаў будзе ведаць ангельскую мову, якім чынам у гэтую краіну могуць прыйсьці шматнацыянальныя кампаніі?" — кажа згаданы прафэсар.
Аднак сытуацыя з ангельскай мовай у Малазіі, магчыма, і не пагоршыцца. Бо адначасова зь пераводам школьнай матэматыкі і фізыкі на малайскую мову, урад пастанавіў павялічыць колькасьць настаўнікаў і ўрокаў ангельскай мовы ў школах.
Даведка:
Хоць ангельская мова не зьяўляецца афіцыйнай мовай большасьці краінаў сьвету, яна зьяўляецца самай папулярнай замежнай мовай, якую вывучаюць у школах і на моўных курсах. Некаторыя лінгвісты лічаць, што сёньня ўжо нельга разглядаць ангельскую мову як выключную культурную ўласнасьць людзей, для якіх гэтая мова родная, а хутчэй за ўсё як мову, якая прасякнутая элемэнтамі шматлікіх культураў.
Карыстальнікаў ангельскай мовай сёньня можа ахарактарызаваць, разьмеркаваўшы іх па трох канцэнтрычных колах. Унутранае кола складаюць краіны, дзе ангельская мова мае сваю традыцыйную базу носьбітаў: Вялікабрытанія, Ірляндыя, ЗША, да пэўнай ступені Канада, Аўстралія і Новая Зэляндыя. Да другога кола належаць краіны, у якіх ангельская мова мае афіцыйны статус з увагі на іх гістарычную спадчыну (наогул прыналежнасьць да колішняй Брытанскай імпэрыі): Індыя, Пакістан, Нігерыя і інш. Да трэцяга, зьнешняга кола, якое ўсё пашыраецца, належаць ўсе тыя краіны, дзе ангельская мова ня мае афіцыйнага статусу, але актыўна ўжываецца ў міжнародных кантактах, перш за ўсё, у бізнэсе.
У Эўразьвязе ангельская мова — найбольш папулярная сярод іншых замежных моваў. У Нідэрляндах 87 адсоткаў насельнікаў дэкляруюць, што могуць паразумецца па-ангельску; у Швэцыі — 85 адсоткаў; у Даніі — 83 адсоткі.
У Нідэрляндах і скандынаўскіх краінах у некаторых сярэдніх школах у вышэйшых клясах некаторыя прадметы — наогул гісторыю і біялёгію — вучаць па-ангельску. Прыкладам, у Нідэрляндах такіх школаў больш за 100.
Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі РБ, у Беларусі ў 2005-2006 навучальным годзе ангельская мова вывучалася ў 73 адсотках школ.