Пазьняк перамог бы ў прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году і Кебіча, і камуністаў, калі б «маладыя ваўкі» ня вылучылі Лукашэнку. Уласна, Лукашэнка «скраў» перамогу ў Пазьняка, скарыстаўшыся плёнам дзейнасьці БНФ, які выкрываў поўную няздатнасьць Кебіча і ягонага ўраду ажыцьцявіць дэмакратычныя і эканамічныя рэформы.
Пытаньне — чаму гэта адбылося? — я задаю сабе з той самай ночы пасьля першага туру выбараў, якую, як давераная асоба Зянона Пазьняка, правёў ў кабінэце старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандра Абрамовіча. У гэтых нататках адказаць на яго немагчыма (пэўна, трэба б было пісаць асобную кнігу), але паспрабую нагадаць некаторыя эпізоды той выбарчай кампаніі, спасылаючыся, пераважна, на тое, чаму сам быў сьведкам.
За паўтара месяца да той ночы мне давялося быць удзельнікам пасяджэньня ЦВК, якое магло паставіць крыж на прэзыдэнцкіх амбіцыях Лукашэнкі.
На рэгістрацыю кандыдатаў Пазьняк папрасіў прыйсьці мяне ў якасьці ягонай даверанай асобы. Перад пасяджэньнем Кебіч падышоў да нас і працягнуў руку, якую Пазьняк не паціснуў. Я ўсё ж паціснуў руку прэм’ер-міністру і, больш за тое, мне пад час паседжаньня прыйшлося апынуцца паміж Пазьняком і Кебічам. Далей сеў кандыдат-камуніст Новікаў, паводдаль — Лукашэнка з Сініцыным. Неўзабаве высьветлілася, што падпісныя лісты за Лукашэнку аформленыя з парушэньнем заканадаўства. У іх месцам ягонага жыхарства быў пазначаны Менск, а пасада — дэпутат ВС, тым часам як жыў Лукашэнка ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну, а пасада была — дырэктар саўгасу «Гарадзец».
Гэта быў сьвядомы падман (паплечнікі Лукашэнкі разумелі, што за дырэктара саўгасу, як за будучага кіраўніка дзяржавы, падпішацца менш людзей, чым як за члена парлямэнту). Цяпер кандыдатаў у дэпутаты здымаюць з рэгістрацыі і за менш значныя парушэньні.
А тады паміж старшынём ЦВК Абрамовічам і Лукашэнкам адбыўся такі дыялёг: «Дзе Вы прапісаны?» — «Живу в гостинице «Октябрьская» — «Я не пытаюся, дзе Вы сьпіце, я пытаюся, дзе Вы афіцыйна прапісаны? Дзе Ваш пашпарт»? — «Паспорт? А его у меня украли. Против меня развёрнута кампания травли. Но личность свою я могу подтвердить, если Вы не верите»…
Кебіч кажа мне: «Нет, ты видишь? Видишь, какой это человек?». У адказ я сказаў, што Вы, Вячаслаў Францавіч, самі стварылі з Лукашэнкі героя, і Кебіч гэта ня стаў аспрэчваць.
У той дзень ЦВК усё ж зарэгістравала Лукашэнку (празь нядоўгі час Лукашэнка прызначыць Абрамовіча намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі).
Далей чытаць ТУТ