Выйшаў першы ў найноўшай гісторыі беларуска-літоўскі размоўнік. Выданьне ажыцьцёўленае пры падтрымцы амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Укладальнік — беларус Алесь Мікус.
Прадмову да размоўніка напісаў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, які сам вывучае беларускую мову і на афіцыйных мерапрыемстваў выступае па-беларуску.
Амбасадар Эдмінас Багдонас ў прадмове адзначыў, што адлегласьць ад Менска да Вільні — усяго 190 кілямэтраў, але літоўцы і беларусы кантактуюць, размаўляюць найчасьцей на мове трэцяй краіны. Ён выказаў спадзяваньне, што размоўнік будзе добрым апірышчам для тых, хто цікавіцца Літвой, яе мовай і культурай.
Нягледзячы на тое, што размоўнік найперш прызначаны для беларусаў, што наведваюць Літву, тут пададзеная і інфармацыя, якая карысная і жыхарам Літвы, што наведваюць Беларусь. Транскрыпцыя словаў падаецца лацініцай і кірыліцай, кажа ўкладальнік размоўніка Алесь Мікус:
“Натуральна, былі свае асаблівасьці пры ўкладаньні размоўніка. Быў зроблены акцэнт на нашу агульную зь Літвой спадчыну. Скажу шчыра, што пры складаньні гэтага размоўніка падалося, што Вільня больш, так бы мовіць, багаты горад, пра Вільню ёсьць больш чаго сказаць. А пра наш горад — “гэта савецкае, і гэта савецкае…”
Словы і выразы разьмеркаваныя па тэмах “Моўны этыкет”, “Падарожжа” і “У краіне”. Ёсьць тут і пазначэньні часу, лічбаў, геаграфічныя назвы.
Размоўнік — гэта пакуль першы крок. Дагэтуль няма беларуска-літоўскага і літоўска-беларускага слоўнікаў. А яны вельмі неабходныя, перакананыя і беларускія, і літоўскія навукоўцы, літаратары.
Старшыня асацыяцыі беларусістаў Літвы, прафэсар Альма Лапінскене кажа:
“Абавязкова мы павінны зрабіць слоўнікі — літоўска-беларускі і беларуска-літоўскі. Мне часам бывае сорамна, што мы дагэтуль ня маем гэтых слоўнікаў”.
Лінгвіст Вінцук Вячорка распавёў, што пры канцы 1920-х гадоў пачаў працаваць над слоўнікам Вацлаў Ластоўскі, але рукапісы не дайшлі да нас:
“Патрэбны слоўнік. Сур’ёзны, нармальны слоўнік, укладзены паводле акадэмічных традыцый. Тады пачынае працаваць значна лягчэй і перакладніцкая вытворчасьць, тады можна ствараць праграмы электроннага перакладу. Тады будзе прарыў”.
Куратар выданьня беларуска-літоўскага размоўніка, дарадца-пасланьнік амбасады Літвы ў Беларусі Дарыюс Віткаўскас кажа:
“Што тычыцца вялікага слоўніка, пакуль я не магу нічога пэўнага сказаць, калі ён зьявіцца. Гэта залежыць і ад беларускага боку, канечне”.
Паэтка, літаратуразнаўца Ірына Багдановіч выказала спадзяваньне:
“Ён вельмі патрэбны, і трэба працаваць у гэтым кірунку. Я спадзяюся, што лепшыя мовазнаўчыя сілы будуць задзейнічаныя ў працы над гэтым слоўнікам. Таму што мы яго чакаем, чакаюць літаратары, навукоўцы, каб перакладаць, каб чытаць непасрэдна на мовах літоўскай і беларускай. Гэта вельмі патрэбная і карысная рэч”.
Амбасадар Эдмінас Багдонас ў прадмове адзначыў, што адлегласьць ад Менска да Вільні — усяго 190 кілямэтраў, але літоўцы і беларусы кантактуюць, размаўляюць найчасьцей на мове трэцяй краіны. Ён выказаў спадзяваньне, што размоўнік будзе добрым апірышчам для тых, хто цікавіцца Літвой, яе мовай і культурай.
Нягледзячы на тое, што размоўнік найперш прызначаны для беларусаў, што наведваюць Літву, тут пададзеная і інфармацыя, якая карысная і жыхарам Літвы, што наведваюць Беларусь. Транскрыпцыя словаў падаецца лацініцай і кірыліцай, кажа ўкладальнік размоўніка Алесь Мікус:
“Натуральна, былі свае асаблівасьці пры ўкладаньні размоўніка. Быў зроблены акцэнт на нашу агульную зь Літвой спадчыну. Скажу шчыра, што пры складаньні гэтага размоўніка падалося, што Вільня больш, так бы мовіць, багаты горад, пра Вільню ёсьць больш чаго сказаць. А пра наш горад — “гэта савецкае, і гэта савецкае…”
Словы і выразы разьмеркаваныя па тэмах “Моўны этыкет”, “Падарожжа” і “У краіне”. Ёсьць тут і пазначэньні часу, лічбаў, геаграфічныя назвы.
Размоўнік — гэта пакуль першы крок. Дагэтуль няма беларуска-літоўскага і літоўска-беларускага слоўнікаў. А яны вельмі неабходныя, перакананыя і беларускія, і літоўскія навукоўцы, літаратары.
Старшыня асацыяцыі беларусістаў Літвы, прафэсар Альма Лапінскене кажа:
Абавязкова мы павінны зрабіць слоўнікі — літоўска-беларускі і беларуска-літоўскі. Мне часам бывае сорамна, што мы дагэтуль ня маем гэтых слоўнікаў.