У Беларусі з пачатку году зьнятыя з продажу 11 найменьняў харчовых тавараў з Расеі і Латвіі, пераважна рыбныя кансэрвы, а таксама некаторыя мясныя і малочныя вырабы. Сярод прычын — выяўленьне ў партыях тавараў небясьпечных для здароўя чалавека бактэрый сальманэлы і кішэчнай палачкі.
У дакумэнце Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя пазначаныя 5 расейскіх кампаній, што пастаўляюць у Беларусь рыбныя кансэрвы, якія былі прызнаныя неадпаведнымі стандартам смаку, паху і зьнешняга выгляду, – паведамляе агенцтва БелаПАН. Апрача таго, у дакумэнце зазначана, што ў дзьвюх партыях ёгуртнага прадукту “Нежный” вытворчасьці маскоўскай кампаніі “Кампіна” выявілі кішэчную палачку, а ў пельменях “Студэнцкія” Санкт-Пецярбурскай “Фабрыкі замарожаных паўфабрыкатаў” нібыта знайшлі сальманэлу.
У аддзеле гігіены харчаваньня Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя пракамэнтаваць гэтыя зьвесткі не змаглі, спаслаўшыся на адсутнасьць кіраўніцтва.
Расейскія вытворцы былі вельмі зьдзіўленыя гэтай інфармацыяй. У прыватнасьці, так на яе адрэагавалі ў маскоўскай кампаніі “Кампіна” і на санкт-пецярбурскай “Фабрыцы замарожаных паўфабрыкатаў”.
Тэхноляг апошняй Вольга Пазднякова зазначыла, што рэклямацый зь Беларусі і адпаведных пратаколаў выпрабаваньня прадукцыі ім не паступала.
“Я абсалютна выключаю такую магчымасьць. Усе вэтэрынарныя даведкі ў нас у поўным парадку. У нас на фабрыцы вельмі жорсткі кантроль, тры службы ўважліва сочаць за якасьцю сыравіны: незалежная вэтэрынарная служба і дзьве службы на прадпрыемстве — тэхналягічны аддзел, які мае ўласную лябараторыю, і аддзел якасьці”.
Вольга Пазднякова зазначыла, што нават у малаверагодным выпадку выкарыстаньня сыравіны з сальманэлай прэтэнзіі на прадукцыю фабрыкі прыйшлі б з шмат якіх рэгіёнаў Расеі і па шмат якіх відах прадукцыі.
У маскоўскай кампаніі “Кампіна” таксама пакуль не атрымалі афіцыйных прэтэнзіяў ад беларускіх санітарных службаў наконт кішэчнай палачкі ў сваім ёгурце, паведаміў тэхноляг прадпрыемства Раман Шышоў:
“У нас увогуле сыстэма якасьці моцная. Калі мы знаходзім нешта такое, мы адразу зьнішчаем, нікуды не выпускаем. Можа, у працэсе транспартаваньня што адбылося, таму што далёка, і ўсякае можа быць”.
Тэхноляг маскоўскай кампаніі “Кампіна” Раман Шышоў зазначыў, што калі да іх прыйдзе афіцыйная інфармацыя зь Беларусі, адразу ж пачнецца расьсьледаваньне.

Я абсалютна выключаю такую магчымасьць...

...далёка, і ўсякае можа быць...