Магілёўскай абласной арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку скасавалі льготу ў аплаце арэнды сядзібы. Зараз давядзецца плаціць за офісы ў дзесяць разоў болей.
Пра гэта распавёў “Свабодзе” сябра магілёўскага праваабарончага цэнтру Барыс Бухель. Актывісту ў Ленінскай управе камунальнай гаспадаркі таксама паведамілі, што і яго арганізацыя пазбаўленая гэтак званага паніжальнага каэфіцыенту. Цяпер давядзецца плаціць за офісы ў дзесяць разоў болей — шэсьць эўра за квадратны мэтар.
“Плаціць мы ня будзем, адкуль мы возьмем такія грошы? Пакуль мы плацім па старым кошце — 0,6 эўра за мэтар. У нас скончылася дамова аб арэндзе, а мы знаходзімся ў жылым доме, і нас наўпрост трэба перавесьці ў нежылое памяшканьне. Памяшканьня, якое б задавальняла нас, у дадзеным раёне няма. Тое памяшканьне, якое нам прапануюць, не задавальняе нас — інвалідаў”, — патлумачыла прадстаўніца Таварыства інвалідаў па зроку .
Магілёўская сядзіба таварыства месьціцца ў раёне кампактнага пражываньня інвалідаў па зроку. У ёй да паслугаў гэтай катэгорыі людзей існуе бібліятэка з прыдатнай для іх літаратурай, а таксама арганізаваны іншы сацыяльны сэрвіс.
У абласной управе маёмасьці адказалі, што інваліды не зьвярталіся, каб ім пакінулі льготы. Зь мінулага году існуе зацьверджаная ўказам прэзыдэнта працэдура, у якой, аднак, — прызнаў супрацоўнік, — ёсьць хібы:
“Ва ўказе існуе паняцьце “арганізацыям, створаным для ажыцьцяўленьня гуманітарнай дзейнасьці”, але тлумачэньня, якая зь іх адносіцца да гэтага паняцьця, нідзе няма. Таму гэты каэфіцыент складана выкарыстоўваць. У выніку ўсе грамадзкія арганізацыі праходзяць гэтую працэдуру”.
Паводле чыноўніка, пасьля хадайніцтва аблвыканкаму канчатковае рашэньне аб паніжальным каэфіцыенце прымаецца ў адміністрацыі прэзыдэнта па кожнай арганізацыі асобна.
Што да праваабарончага цэнтру, то, паводле Барыся Бухеля, спадзявацца на тое, што яму пакінуць палёгку ў аплаце арэнды, не выпадае.
“Зьвяртацца ў аблвыканкам, аднак, мы ўсё адно будзем, бо наша арганізацыя таксама выконвае ў грамадзтве важную сацыяльную, гуманітарную місію. Мы бясплатна аказваем людзям паслугі прававога характару і баронім іх інтарэсы ў судах і іншых установах”.
Плаціць мы ня будзем, адкуль мы возьмем такія грошы? ...