9 чэрвеня а 7-й гадзіне міліцыя затрымала кіраўніка гомельскай арганізацыі ПКБ Уладзімера Сякерку й ягонага аднапартыйца Мікалая Засускага. Ля прахадной завода “Электраапаратура” яны раздавалі рабочым газэту “Товарищ”, дзе зьмешчаны матэрыялы пра стан беларускай эканомікі.
Напачатку да іх падышоў маёр міліцыі Вярбіцкі. Убачыўшы, што актывісты раздаюць газэту, выклікаў з Чыгуначнага райадзьдзелу міліцыі групу захопу.
Праз 15 хвілінаў прыехала чатыры міліцыянты разам з супрацоўнікам крымінальнага вышуку. Апошні патлумачыў распаўсюднікам “Товарища”, што затрымлівае іх на тры гадзіны дзеля “высьвятленьня асобаў”. Пашпартоў яму было мала. “А можа вы ў вышуку?” – заявіў міліцыянт.
Уладзімера Сякерку і Мікалая Засускага павезьлі ў Чыгуначны РАУС.
8 чэрвеня міліцыянты правялі ператрус у кватэры актывіста ПКБ Сьвятланы Міхальчанкі са Сьветлагорску – шукалі газэту Товарищ”.