Як паведаміла электроннае выданьне «Ежедневнік», кантрольныя пакеты буйных дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі могуць быць выстаўленыя на продаж паводле патрабаваньня МВФ ужо ў лютым. Ці гатовае беларускае кіраўніцтва цалкам выконваць рэкамэндацыі Фонду і праводзіць сапраўдную прыватызацыю? Ці будзе гэта адкрытая і празрыстая прыватызацыя праз аўкцыёны, альбо зноў усе будзе вырашаць кіраўнік дзяржавы? Ці варта прадаваць беларускія прадпрыемствы ў час крызісу, калі ніхто за іх ня дасьць добрыя грошы?
На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць фінансавы аналітык Сяргей Чалы і эканаміст Леанід Злотнікаў.
Цыганкоў: «Як даведаліся журналісты „Ежедневніка“, паводле падпісаных дакумэнтаў паміж МВФ і беларускім урадам на адкрыты міжнародны гандаль могуць быць выстаўленыя кантрольныя пакеты першых 5 буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. Зразумела, прайшоў той час, калі Аляксандар Лукашэнка называў МФВ „жульлём“, і цяпер Фонд — асноўны крэдытор беларускай эканомікі. Аднак пытаньне застаецца: у якой ступені — ня важна, вымушана ці добраахвотна — беларускае кіраўніцтва зараз здольнае выконваць рэкамэндацыі Фонду? Як далёка яно гатовае ісьці ў прыватызацыі?»
Злотнікаў: «Я бачу, што афіцыйна зьмены поглядаў на беларускую эканамічную мадэль няма. Маўляў, крызіс ня ў нас, крызіс у іх, таму яны не купляюць нашыя тавары. І калі мы яго перачакаем, нашыя канкурэнты страцяць пазыцыі на рынках, і іх зоймуць беларускія прадпрыемствы. Таму я скептычна стаўлюся да таго, што прыватызацыя сапраўды адбудзецца».
Цыганкоў: «Але ўлады могуць рабіць яе дэ-факта, не абвяшчаючы пра гэта шырокім масам насельніцтва. То бок ідэалягічна зьмены стаўленьня не адбудзецца, але адбудзецца зьмена фактычная?..»
Злотнікаў:«Што да беларускага ўраду, то я лічу, што яны гатовыя да прыватызацыі, але не магу гэтага сказаць пра прэзыдэнта.
Хачу дадаць, што краіны не заўсёды выконваюць тыя абяцаньні, якія яны даюць МВФ. Часам так бывае, што крэдыты Фонду выкарыстоўваюцца акурат для таго, каб не праводзіць тыя рэформы, якія патрабуюцца. Напрыклад, былы міністар фінансаў Расеі Барыс Фёдараў адзначаў, што ў 90-х гадах крэдыты, якія даваліся Расеі, якраз і дазволілі не праводзіць лібэральныя рэформы. І гэта адбываецца ў шмат якіх краінах«.
Цыганкоў: «Сяргей, на вашую думку, наколькі далёка беларускія ўлады гатовыя ісьці ў прыватызацыі? Ці гэта ўнутраная гатоўнасьць, ці яна выкліканая выключна ціскам абставінаў, ціскам МВФ?»
Чалы: «Так, менавіта так і будзе, другі варыянт. Безумоўна, гэта робіцца пад вонкавым ціскам. Зь іншага боку, я больш аптымістычна гляджу на гэтыя пляны прыватызацыі. Па-першае, зьвярніце ўвагу, што МВФ пачынае супрацоўнічаць зь Беларусьсю трошкі па-іншаму. Калі раней было дастаткова абяцаньняў, то цяпер фонд па пунктах кантралюе выкананьне гэтых абяцаньняў. У прыватнасьці, зь бездэфіцытным бюджэтам недастаткова аказалася Ўказа Прэзыдэнта ў стылі «стой, раз-два», давялося паартыкульна расьпісаць, наколькі ён у нас бездэфіцытны.
Мяркую, тое самае будзе з прыватызацыяй. Я знаёмы з тым тэзісам, што МФВ замінае праводзіць лібэральныя рэформы. Якраз з майго пункту гледжаньня менавіта МФВ выступае ў нас адзінай крыніцай лібэральных рэформаў. Таму ўмовы Фонду так ці іначай выконваць давядзецца, бо тэрміны там усталяваныя даволі дакладна. Бо лютаўская дата, калі павінна быць пілётная прыватызацыя некалькіх прадпрыемстваў, — гэта якраз дата прыезду наступнай місіі, і тут усё зьвязана разам».
Цыганкоў: «То бок вы думаеце, што калі Беларусь ня выканае пэўных умоваў, то наступная місія МВФ можа не пагадзіцца даць наступны крэдыт?»
Чалы: «Як няма чаго рабіць. Тое самае было з Украінай. У іх было пытаньне дэфіцыту бюджэту, і новую траншу адклалі».
Цыганкоў: «А неабходнасьць падтрымаць палітычна Беларусь?»
Чалы: «Я думаю, што палітыка для МВФ грае ўсё ж меншую ролю. Гэта ж не міждзяржаўныя крэдыты, гэта дастаткова тэхнічная місія. Я хачу троху паспрачацца з калегам Злотнікавым. МВФ ад 90-х гадоў моцна зьмяніўся. Для іх прыватызацыя патрэбная ня столькі для папаўненьня бюджэту, колькі дзеля структурнай перабудовы эканомікі. Тут і зьмяншэньне долі дзяржаўнага сэктару, і, магчыма, павелічэньне экспартнай выручкі».
Цыганкоў: «Прыватызацыя ў Беларусі ўжо ідзе, але яна такая спэцыфічная, „кропкавая“, праз кабінэт кіраўніка дзяржавы. Аляксандар Лукашэнка абвяшчаў грамадзкасьці, што заключыў чарговую ўдалую ўгоду і нейкае прадпрыемства прададзена за сотні мільёнаў даляраў. Ці будзе новая прыватызацыя пад кантролем МВФ празрыстай і адкрытай, праз тэндэры?»
Злотнікаў: «Я лічу, што нават пад прымусам МВФ прыватызацыі можа і ня быць. Бо тэрміны, якія вызначаны, будуць пасьля таго, як усе траншы гэтага крэдыту Беларусь ужо атрымае. Адсюль мой пэсымізм».
Цыганкоў: «Але ж будуць новыя крэдыты».
Злотнікаў: «А гэта невядома. Магчыма, крэдыты тады ўжо будуць ня так і патрэбныя. Да таго ж ад самой прыватызацыі грошы будуць паступаць. Магчыма, больш ня будзе далейшых крэдытаў МВФ. Паўтаруся, штопакуль ідуць такія вялікія замежныя крэдыты, я ня веру ў сур’ёзную прыватызацыю ў Беларусі».
Цыганкоў: «Многія кажуць, што падчас крызісу прадаваць прадпрыемствы ня трэба, хаця б таму, што за іх зараз ніхто ня дасьць добрыя грошы. Магчыма, прыватызацыя сапраўды робіцца для таго, каб зьмяніць структуру эканомікі, памяняць уласьнікаў, так. Але атрымаць грошы ў бюджэт — таксама ж не апошняя задача».
Чалы: «Вы, па сутнасьці, самі на гэтае пытаньне і адказалі. Калі б галоўнай была цана, чаму ж не прадавалі тады, калі цэны былі большыя, летам мінулага году хаця б?..»
Цыганкоў: «Тады яшчэ „не дарасьлі“ да гэтага. Палітычныя падставы не дасьпелі».
Чалы: «У тым і справа, што галоўнае тут — нейкія ідэалягічныя і палітычныя меркаваньні. Прыватызацыя можа мець дзьве мэты — ці распродаж фамільнага срэбра, каб пратрымацца яшчэ трошкі, ці для таго, каб правесьці структурную перабудову і больш шырокі плян рэформаў. Мяркую, што людзі з МВФ разумеюць, што прыватызацыя патрэбна ў Беларусі менавіта як перабудова эканомікі. Прынамсі, яны пра гэта казалі ў сваіх мэмарандумах, і я схільны ім верыць...»
Злотнікаў: «Я згодны зь беларускім урадам, што галоўная мэта прыватызацыі — гэта прыцягненьне стратэгічнага інвэстара. Бо без павышэньня канкурэнтаздольнасьці, без укладаньня сродкаў і новых тэхналёгіяў многім беларускім прадпрыемствам ня выйсьці з крызісу. Таму галоўнае — прыцягваць тыя грошы, якія прыйдуць менавіта з такімі інвэстарамі».
Чалы: «Пад гэтым я цалкам падпішуся».
Цыганкоў: «Як даведаліся журналісты „Ежедневніка“, паводле падпісаных дакумэнтаў паміж МВФ і беларускім урадам на адкрыты міжнародны гандаль могуць быць выстаўленыя кантрольныя пакеты першых 5 буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. Зразумела, прайшоў той час, калі Аляксандар Лукашэнка называў МФВ „жульлём“, і цяпер Фонд — асноўны крэдытор беларускай эканомікі. Аднак пытаньне застаецца: у якой ступені — ня важна, вымушана ці добраахвотна — беларускае кіраўніцтва зараз здольнае выконваць рэкамэндацыі Фонду? Як далёка яно гатовае ісьці ў прыватызацыі?»
Крэдыты ўзяць, абяцаньні не выконваць?
Злотнікаў: «Я бачу, што афіцыйна зьмены поглядаў на беларускую эканамічную мадэль няма. Маўляў, крызіс ня ў нас, крызіс у іх, таму яны не купляюць нашыя тавары. І калі мы яго перачакаем, нашыя канкурэнты страцяць пазыцыі на рынках, і іх зоймуць беларускія прадпрыемствы. Таму я скептычна стаўлюся да таго, што прыватызацыя сапраўды адбудзецца».
Цыганкоў: «Але ўлады могуць рабіць яе дэ-факта, не абвяшчаючы пра гэта шырокім масам насельніцтва. То бок ідэалягічна зьмены стаўленьня не адбудзецца, але адбудзецца зьмена фактычная?..»
Злотнікаў:
Што да беларускага ўраду, то я лічу, што яны гатовыя да прыватызацыі, але не магу гэтага сказаць пра прэзыдэнта.
Хачу дадаць, што краіны не заўсёды выконваюць тыя абяцаньні, якія яны даюць МВФ. Часам так бывае, што крэдыты Фонду выкарыстоўваюцца акурат для таго, каб не праводзіць тыя рэформы, якія патрабуюцца. Напрыклад, былы міністар фінансаў Расеі Барыс Фёдараў адзначаў, што ў 90-х гадах крэдыты, якія даваліся Расеі, якраз і дазволілі не праводзіць лібэральныя рэформы. І гэта адбываецца ў шмат якіх краінах«.
Цыганкоў: «Сяргей, на вашую думку, наколькі далёка беларускія ўлады гатовыя ісьці ў прыватызацыі? Ці гэта ўнутраная гатоўнасьць, ці яна выкліканая выключна ціскам абставінаў, ціскам МВФ?»
«Цяпер МВФ па пунктах кантралюе выкананьне ўмоваў»
Чалы: «Так, менавіта так і будзе, другі варыянт. Безумоўна, гэта робіцца пад вонкавым ціскам. Зь іншага боку, я больш аптымістычна гляджу на гэтыя пляны прыватызацыі. Па-першае, зьвярніце ўвагу, што МВФ пачынае супрацоўнічаць зь Беларусьсю трошкі па-іншаму. Калі раней было дастаткова абяцаньняў, то цяпер фонд па пунктах кантралюе выкананьне гэтых абяцаньняў. У прыватнасьці, зь бездэфіцытным бюджэтам недастаткова аказалася Ўказа Прэзыдэнта ў стылі «стой, раз-два», давялося паартыкульна расьпісаць, наколькі ён у нас бездэфіцытны.
Мяркую, тое самае будзе з прыватызацыяй. Я знаёмы з тым тэзісам, што МФВ замінае праводзіць лібэральныя рэформы. Якраз з майго пункту гледжаньня менавіта МФВ выступае ў нас адзінай крыніцай лібэральных рэформаў. Таму ўмовы Фонду так ці іначай выконваць давядзецца, бо тэрміны там усталяваныя даволі дакладна. Бо лютаўская дата, калі павінна быць пілётная прыватызацыя некалькіх прадпрыемстваў, — гэта якраз дата прыезду наступнай місіі, і тут усё зьвязана разам».
Цыганкоў: «То бок вы думаеце, што калі Беларусь ня выканае пэўных умоваў, то наступная місія МВФ можа не пагадзіцца даць наступны крэдыт?»
Чалы: «Як няма чаго рабіць. Тое самае было з Украінай. У іх было пытаньне дэфіцыту бюджэту, і новую траншу адклалі».
Цыганкоў: «А неабходнасьць падтрымаць палітычна Беларусь?»
Чалы: «Я думаю, што палітыка для МВФ грае ўсё ж меншую ролю. Гэта ж не міждзяржаўныя крэдыты, гэта дастаткова тэхнічная місія. Я хачу троху паспрачацца з калегам Злотнікавым. МВФ ад 90-х гадоў моцна зьмяніўся. Для іх прыватызацыя патрэбная ня столькі для папаўненьня бюджэту, колькі дзеля структурнай перабудовы эканомікі. Тут і зьмяншэньне долі дзяржаўнага сэктару, і, магчыма, павелічэньне экспартнай выручкі».
Галоўнае — знайсьці стратэгічнага інвэстара
Цыганкоў: «Прыватызацыя ў Беларусі ўжо ідзе, але яна такая спэцыфічная, „кропкавая“, праз кабінэт кіраўніка дзяржавы. Аляксандар Лукашэнка абвяшчаў грамадзкасьці, што заключыў чарговую ўдалую ўгоду і нейкае прадпрыемства прададзена за сотні мільёнаў даляраў. Ці будзе новая прыватызацыя пад кантролем МВФ празрыстай і адкрытай, праз тэндэры?»
Злотнікаў: «Я лічу, што нават пад прымусам МВФ прыватызацыі можа і ня быць. Бо тэрміны, якія вызначаны, будуць пасьля таго, як усе траншы гэтага крэдыту Беларусь ужо атрымае. Адсюль мой пэсымізм».
Цыганкоў: «Але ж будуць новыя крэдыты».
Злотнікаў: «А гэта невядома. Магчыма, крэдыты тады ўжо будуць ня так і патрэбныя. Да таго ж ад самой прыватызацыі грошы будуць паступаць. Магчыма, больш ня будзе далейшых крэдытаў МВФ. Паўтаруся, што
Пакуль ідуць такія вялікія замежныя крэдыты, я ня веру ў сур’ёзную прыватызацыю ў Беларусі.