Радыё Свабода год за годам: 1985

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).
***

1985

Перабудова, паскарэньне, галоснасьць. – Працяг успамінаў Асі Левінай.– Архіў: Савецкі Саюз і кампутарная рэвалюцыя. – Менскае радыё: Забойца Вільгельма Кубэ Алена Мазанік.

1985 год. У сакавіку гэтага году ў Савецкім Саюзе трэці раз за пяць гадоў мяняецца найвышэйшае кіраўніцтва. Да ўлады прыйшоў апошні ў гісторыі генэральны сакратар КПСС Міхаіл Гарбачоў. Новы генсэк узяўся за кіраваньне краінай даволі энэргічна. Ужо празь месяц ён выступае на Пленуме ЦК з праграмнай прамовай. На працягу году адбываюцца сур’ёзныя перамены ў складзе палітычнага кіраўніцтва: зьмяняюцца 70 працэнтаў міністраў і 50 працэнтаў кіраўнічых кадраў у рэспубліках. Пачынаецца актыўная барацьба з п’янствам і алькагалізмам. Адбываюцца актыўныя дзеяньні і на міжнароднай арэне – увосень Гарбачоў сустракаецца з Рэйганам у Жэнэве, дзе яны за два дні праводзяць у размовах шэсьць гадзінаў. Гэтак пачалася апошняя савецкая эпоха, якая ўвайшла ў гісторыю пад лёзунгамі перабудовы, паскарэньня і галоснасьці.

У 1985 годзе Радыё Свабода надалей застаецца для савецкіх уладаў варожай радыёстанцыяй. Працягваецца бесьперапыннае глушэньне перадачаў. У друку надалей зьяўляюцца выкрывальныя артыкулы – цяпер іх значна меней і прысьвечаныя яны збольшага пошукам чорных плямаў у біяграфіях новых супрацоўнікаў радыё – тых, хто выехаў з СССР у 70-80-гадох. Аднак характэрны дух і стыль захаваліся старыя. ..

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***