Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).
***
1976
Разрадка на спадзе. Рэструктурызацыя радыё. – Працяг успамінаў Ларысы Урбан.– Архіў: “Гавораць савецкія грамадзяне...”. – Менскае радыё: Тамара Раеўская.
1976 год. Савецкія ўлады пачалі расчароўвацца ў карысьці Гэльсынкскага Акту, які, на іхнае спадзяваньне, меўся стабілізаваць межы паваеннай Эўропы і такім чынам умацаваць сацыялістычны лягер. Аднак галоўным вынікам акту сталася ўзмацненьне дысыдэнцкага руху, які пачаў штораз болей выкрываць парушэньні дэкляраваных у акце правоў чалавека у Савецкім Саюзе ды іншых сацыялістычных краінах. Радыё Свабода шмат увагі надавала вытлумачэньню адпаведных пунктаў Заключнага Акту, а таксама зьменам, якія савецкі рэжым мусіў правесьці ў адпаведнасьці з Актам. Радыё падрабязна асьвятляла дзейнасьць праваабарончых гэльсынкскіх групаў, якія ўзьніклі ў розных краінах пасьля абвяшчэньня Заключнага Акту.
1976 год прынёс важныя структурныя зьмены – 1 кастрычніка адбылося злучэньне дзьвюх радыёкарпарацыяў – Свабодная Эўропа і Камітэт Радыё Свабода – у адну супольную карпарацыю. Радыё Свабода пераяжджае ў новы пашыраны комплекс Радыё Свабодная Эўропа ў будынкі былога вайсковага шпіталя ў Ангельскім парку ў Мюнхэне. Злучэньне гэтае было надзвычай складаным мерапрыемствам, якое патрабавала каардынацыі дзеяньняў дзьвюх арганізацыяў з зусім адрознай структурай і філязофіяй.
Пасьля кароткага зацішша ў сваецкім друку зноў аднавіліся нападкі на Радыё Свабода. Вось некалькі характэрных загалоўкаў публікацыяў 1976 году:
ПАКЛЁПНІКІ-АНТЫСАВЕТЧЫКІ, НАСУПЕРАК ІНТАРЭСАМ РАЗРАДКІ, АСІНЫЯ ГНЁЗДЫ ПАКЛЁПНІКАЎ, ПАКЛЁПНІКІ І ДЫВЭРСАНТЫ Ў ЭФІРЫ, ПАКЛЁПНІКІ НА ДАТАЦЫІ КАНГРЭСУ, ПАКЛЁПНІКІ ЗЬ МЮНХЭНА...
Спампаваць

СЛУХАЦЬ:
Спампаваць
***