Радыё Свабода год за годам: 1973

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).
***

1973

Традыцыі слуханьня заходніх радыёстанцыяў у падсавецкай Беларусі. – Вінцук Вячорка пра “заходнія галасы” ў жыцьці ягонага пакаленьня.– Архіў: Літаратура, гісторыя культура. – Менскае радыё: Віктар Вуячыч.

У 1973 годзе нарэшце закончыўся арганізацыйны крызыс, які Радыё Свабода і Радыё Свабодная Эўропа перажывалі некалькі апошніх гадоў. У гэтым годзе абедзьве радыёстанцыі былі выведзеныя з-пад фінансавай апекі ЦРУ і былі перададзеныя пад кіраваньне адмыслова створанаму Камітэту Міжнароднага Радыёвяшчаньня. Ад таго часу фінансаваньне Радыё Свабода і Свабодная Эўропа ажыцьцяўлялая адкрыта пра амэрыканскі кангрэс.

Савецкі Саюз тым часам перажываў свае апошнія адносна беспраблемныя гады, аднак ідэалягічнае супрацьстаяньне з Захадам ня слабла. Заходнія радыёстанцыі надалей і небеспадстаўна разглядаліся як небясьпечная крыніца альтэрнатыўнай інфармацыі. Заходнія галасы між іншага нямала прычыніліся да пашырэньня ў Савецкім Саюзе палітычнага іншадумства, якое наагул цяжка было сабе ўявіць без існаваньня радыё...


СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***