Падведзеныя канчатковыя вынікі цэнтралізаванага тэставаньня па ўсіх прадметах. Выпускнікі школ атрымліваюць сэртыфікаты. А 9 ліпеня вышэйшыя навучальныя ўстановы пачынаюць прыём дакумэнтаў. Што паказалі вынікі ЦТ, наколькі аб’ектыўная цяперашняя сыстэма кантролю ведаў?
Найвышэйшую адзнаку, 100 балаў, набралі на цэнтралізаваным тэставаньні хоць па адным прадмеце 206 чалавек. Летась максымальных вынікаў было 77. Але былі і нулявыя вынікі: ніводнага бала па матэматыцы не зарабілі 254 чалавекі, па расейскай мове — 9. Што да агульных вынікаў, дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалай Фяськоў кажа:
“Вы пытаецеся — як напісалі, добра альбо дрэнна. Вось добра — гэта калі шмат 100-бальнікаў, дрэнна — гэта, як вы кажаце, нізкі сярэдні бал. Цэнтралізаванае тэставаньне не зьяўляецца сродкам вызначэньня ўзроўню падрыхтоўкі. Гэта сыстэма, якая вызначае рэйтынг кожнага вучня ў агульнай сыстэме, то бок вызначае, якое месца займае вучань сярод 175 тысяч чалавек”.
Дарэчы, больш за ўсё максымальных, 100-бальных вынікаў — менавіта па беларускай мове: 122 (з 206). Але разам з тым Мікалай Фяськоў адзначае:
“Зьмяншаецца колькасьць тых, хто здае беларускую мову. На наш погляд, гэта зьвязана з тым, што беларускую мову ідуць здаваць тыя, хто добра ведае і расейскую, і беларускую мовы. Але агульная пісьменнасьць падае. На 10 і меней балаў летась здалі беларускую мову 6,6%, сёлета — 4,4%. На 20 і ніжэй — летась 29,4%, сёлета 20,3%”.
Сёлета ва ўсіх абітурыентаў была магчымасьць па любым прадмеце здаваць тэст на беларускай мове, нават там, дзе быў адзін ахвотны, запэўніў спадар Фяськоў:
“На жаль, штогод на невялікі працэнт зьніжаецца колькасьць тых, хто здае на беларускай мове, і павялічваецца колькасьць тых, хто здае на расейскай мове. Гісторыю Беларусі 38% здавалі на расейскай мове, 62% — на беларускай. Па ўсіх астатніх прадметах — ад 4 да 6% выконвалі тэсты па-беларуску, акрамя ўсясьветнай гісторыі, дзе 10% здавалі па-беларуску”.
І ўсё ж такі, ці хапае школьных ведаў, каб пасьпяхова выканаць тэставыя заданьні, ці можна без рэпэтытараў як мае быць падрыхтавацца? Настаўнік беларускай мовы і літаратуры з Іванаўскага раёну Рыгор Сыраватка распавёў:
“На маю думку, школьных ведаў, канечне, не хапае. Праграма не прадугледжвае нармальнай падрыхтоўкі да ўзроўню тэставаньня. Па-другое, у гэтым годзе выпускнікі за адзін год павінны былі засвоіць праграму двух гадоў. Тым больш, да прыкладу, у нашай школе займаліся практычна без падручнікаў. Таму, канечне, вучням было складана”.
Былі падчас цэнтралізаванага тэставаньня і кур’ёзныя выпадкі. Па біялёгіі трэба было назваць на малюнку часткі расьліны, дык 5% не пазналі ліст. А вось што тычыцца аб’ектыўнасьці ацэнкі ведаў, асабліва па гуманітарных прадметах, спадар Фяськоў кажа:
“Ідэальных сыстэм не існуе. Гэтая таксама не ідэальная. Калі мы кажам пра аб’ектыўнасьць і справядлівасьць, то гэтай роўных няма. І не было выпадкаў, калі той, хто добра ведае і размаўляе, атрымае нізкую адзнаку, а той, хто нямы і ня ведае, — высокую адзнаку”.
На думку дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалая Фяськова, сярэднепрахадны бал па выніках тэставаньня будзе, хутчэй за ўсё, гэткі самы, як і ў мінулым годзе.