Улады ўвялі войска ў Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны рэгіён у паўночна-заходняй частцы Кітаю, каб узяць пад кантроль сытуацыю на абшары, дзе некалькі дзён таму дайшло да масавых беспарадкаў і крывавых сутычак уйгурскай меншасьці зь кітайскай большасьцю.
Войска было ўведзенае пасьля афіцыйных паведамленьняў, што ў беспарадках, якія пачаліся ў сталіцы аўтаномнага рэгіёну Урумчы 5 ліпеня, загінула 156 чалавек, а звыш 1400 было арыштавана.
Але нават увядзеньне войска не гарантавала бясьпекі людзям у рэгіёне. Адзін 50-гадовы жыхар Урумчы падсумаваў мясцовую сытуацыю наступным чынам:
"Калі ідзеш на працу, бяры з сабою кій або нож. Калі ў цябе няма нічога такога, ты можаш не дайсьці. Для ўласнай бясьпекі мы мусім браць нешта з сабою".
У аўторак улады ўвялі камэнданцкую гадзіну ў Урумчы, каб прадухіліць тое, што яны называюць "хаосам". Пастанова аб увядзеньні камэнданцкай гадзіны была прынятая пасьля таго, як сотні кітайцаў-ханьцаў (дамінуючай этнічнай групы ў Кітаі) выйшлі на вуліцы і сталі граміць крамы мусульманскіх уйгураў.
Паводле паведамленьняў, масавыя беспарадкі, выкліканыя уйгурамі ў Урумчы 5 ліпеня, пачаліся ў адказ на зьбіцьцё уйгураў кітайцамі ў мясцовай фабрыцы цацак пад канец чэрвеня. Тая бойка была выкліканая чуткай, што адзін уйгур з фабрыкі згвалціў дзьвюх кітаянак. Чутка аказалася фальшывай, а дзьве асобы, якія яе распаўсюдзілі, былі арыштаваныя.
Кітайскія ўлады абвінавачваюць Сусьветны кангрэс уйгураў, уйгурскую экзыльную арганізацыю ў Нямеччыне, у правакаваньні і падаграваньні масавых беспарадкаў у Сінцьзяне.
Лідэр арганізацыі, Рабія Кадыр, якая жыве ў ЗША, адкінула гэтыя абвінавачаньні. Яна напісала ў сёньняшнім выданьні "Asian Wall Street Journal", што прычыны незадаволенасьці уйгураў у правінцыі Сіньцьзян ляжаць у "гадах кітайскага перасьледу уйгураў, дапоўненага пацьверджаньнем, што кітайскія чыноўнікі не зацікаўленыя ў захаваньні вяршэнства закону, калі справа датычыць уйгураў".
З увагі на напружаную сытуацыю ў правінцыі Сіньцьзян, прэзыдэнт Кітаю Ху Цьзіньтао сёньня вярнуўся зь Італіі, не дачакаўшыся пачатку двухдзённага саміту краінаў "вялікай васьмёркі".
Расейскае Міністэрства замежных справаў заявіла, што крывавыя беспарадкі ў Сіньцьзяне зьяўляюцца ўнутранай справай Кітаю.
Сакратар Дзярдэпартамэнту ЗША Гілары Клінтан заклікала ўсе бакі канфлікту праявіць стрыманасьць.
Ва Ўрумчы жыве каля 2,3 мільёну чалавек, пераважная большасьць зь якіх — кітайцы хань. У астатняй частцы аўтаномнага рэгіёну уйгуры, якіх 8 мільёнаў, складаюць прыблізна палову ўсяго насельніцтва.