Залатавалютныя рэзэрвы Беларусі скараціліся за чэрвень амаль на 20%. Іх колькасьць цяпер складае менш за 3 мільярды даляраў. Гэта прыкладна палова ад тэрміновых плацяжоў, якія краіне прыйдзецца выплаціць у гэтым годзе па зьнешніх пазыках.
У параўнаньні з пачаткам году залатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьнізіліся амаль на 14 адсоткаў. Гэта пры тым, што пэрыяд ад пачатку году суправаджаўся пазыкамі на зьнешнім рынку, а таксама іншымі паступленьнямі на суму звыш 2 млрд. даляраў ЗША.
Згодна з мэтодыкай МВФ, міжнародныя рэзэрвы Рэспублікі Беларусь вызначаюцца як высокаліквідныя замежныя актывы, якія складаюцца з манэтарнага золата, спэцыяльных правоў пазычэньня Беларусі ў МВФ, рэзэрвовай пазыцыі краіны ў МВФ і валютных рэзэрваў. Яны могуць быць апээратыўна выкарыстаны для інтэрвэнцый на валютных рынках для стабілізацыі курсу нацыянальнай валюты, фінансаваньня ўрадам імпарту тавараў і паслуг, разьлікаў па пагашэньні і абслугоўваньні дзяржаўнага зьнешняга доўгу, а таксама на іншыя мэты