Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).
***
1960
Зваротная сувязь са слухачамі ў першыя гады існаваньня радыё. - Успаміны Галіны Руднік і Яна Запрудніка. – Архіў: Літаратура і музыка беларускай эміграцыі. – Менскае радыё: Музычная паштоўка з савецкай Беларусі.
Сьвет увайшоў у новае дзесяцігодзьдзе, беларускія праграмы Радыё Свабода гучалі ў эфіры ўжо восьмы год, аднак жалезная заслона і савецкія глушыльныя сыстэмы надалей рабілі амаль немагчымым кантакт радыё са слухачамі. Нягледзячы на тое, што ў праграмах рэгулярна падаваліся адрасы, на якія можна было пісаць лісты – гэта звычайна былі адрасы прыватных асобаў у розных эўрапейскіх гарадох - на 1960 год ніякая карэспандэнцыя з бацькаўшчыны ў беларускую рэдакцыю не даходзіла.
Супрацоўнікам радыё даводзілася працаваць амаль што ўсьляпую, бяз пэўнасьці, што іх чуюць і слухаюць, бязь яснага ўяўленьня пра жаданьні і запатрабаваньні слухачоў. Як жа даведваліся журналісты Свабоды пра рэакцыю на свае праграмы? Прыгадвае Галіна Руднік, якая адпрацавала на радыё 41 год...
Спампаваць

СЛУХАЦЬ:
Спампаваць
***