7 ліпеня ў Ваўкавыску міліцыянты зь Менску затрымалі і павезьлі ў Менск Людмілу Парэмскую, дырэктарку прыватнай фірмы “Ніка-таксі 22222”, дзе да свайго арышту ў лютым працаваў вадзіцелем Мікалай Аўтуховіч.
На фірме быў праведзены ператрус, сьледчыя забралі некаторыя дакумэнты. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. Паводле Алега Воўчака, у затрыманьні Людмілы Парэмскай бралі ўдзел супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня “Алмаз”. У прэсавай службе МУС зьвесткі пра затрыманьне Людмілы Парэмскай не камэнтуюць.
Паводле ранейшых зьвестак, неўзабаве пасьля арышту былога дырэктара ваўкавыскай транспартнай фірмы “Ніка-транс” Мікалая Аўтуховіча і ягонага былога намесьніка Юрыя Лявонава Людмілу Парэмскую нібыта двойчы дапытвалі сьледчыя. Ад прадпрымальніцы нібыта патрабавалі зьвестак, якія б магло выкарыстаць сьледзтва ў справе Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Пакуль невядома, ці выставілі Людміле Парэмскай нейкае абвінавачаньне. Паводле сваякоў прадпрымальніцы, яна пасьпела пацьвердзіць, што яе вязуць у турму ў Менск.
“Зьвязваю затрыманьне Парэмскай з тым, што справа супроць Аўтуховіча трашчыць па швах. Доказаў няма, вось і шукаюць абы-што, каб толькі за нешта зачапіцца. Хай гэта будзе крадзеж макароны з крамы! Але перакананы, што і тут нічога не атрымаецца. Справу трэба закрываць і выпускаць невінаватых на волю”, — мяркуе былы сьледчы, праваабаронца Алег Воўчак.
Сёньня ўжо пайшоў 83 дзень, як у менскім сьледчым ізалятары галадуе на знак пратэсту Мікалай Аўтуховіч, якога абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта і падазраюць у захоўваньні гранатамёту.