Яе аўтарка — 33-х гадовая літаратарка Інгрыд Старгольмэн у свой час правяла два месяцы на забруджанай радыяцыяй тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны і запісала прыкладна 70 споведзяў самых розных людзей — сьведкаў і ахвяраў найвялікшай у Эўропе экалягічнай катастрофы.
Паводле аўтаркі, “Чарнобыльскія гісторыі” напісаныя пад уплывам іншай кнігі “Чарнобыльская малітва” папулярнай у Скандынавіі беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, а таксама пад уражаньнем жоўтага чарнобыльскага дажджу, пад які цёплым травеньскім днём 1986 трапілі Інгрыд і яе дзьве сястры.
На пытаньне, чаму тэма Чарнобыля зацікавіла яе, жыхарку далёкай ад Беларусі ды Ўкраіны Нарвэгіі, Інгрыд Старгольмэн адказвае пытаньнем:
“Што азначае далёкай, калі на другі пасьля аварыі дзень воблакі стаялі над усёй Эўропай? Любая краіна, у якой нават і няма рэактараў можа пацярпець з-за радыёактыўных ападкаў па віне іншай краіны”.
Інгрыд Старгольмэн распавядае ўласную гісторыю:
“У мяне ёсьць дзьве сястры. Кожная зь іх мае такі ювэлірны шнар на шыі. Гэта азначае, што кожная перанесла апэрацыю на шчытападобнай залозе.Я ўзгадваю той цудоўны травеньскі дзень 1986-га, калі раптам зь неба пайшоў жоўты дождж. І мы, тады яшчэ малыя, нічога ня ведалі пра радыяцыю і вельмі яму радаваліся. Скакалі, весяліся… На жаль, мы не адзіная сям’я ў Нарвэгіі, якую напаткалі наступствы чарнобыльскай аварыі. У маіх родных мясьцінах, там дзе жыве такі народ як саамы, людзям па-ранейшаму ня раяць зьбіраць грыбы і ягады. Пра высокі ўзровень радыяцыі ў гэтых лясных прадуктах мог бы засьведчыць і мой бацька — эколяг, які ад моманту трагедыі займаўся правядзеньнем самых розных пробаў на радыяцыю зямлі, расьлінаў, грыбоў, грунту”.
Паводле Інгрыд, яна і дагэтуль ня можа вызваліцца ад адчуваньня таго анамальнага жоўтага дажджу.
Аднойчы хтосьці зь сяброў прынёс Інгрыд кнігу беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Там Інгрыд знайшла нешта сугучнае сваім адчуваньням. Беларуская пісьменьніца пісала як людзі, якія жылі непадалёк ад месца аварыі , пад час выбуху бачылі не агонь, а нейкі дзівоснае малінавае сьвятло. Ніхто ня думаў, што сьмерць можа быць такой прыгожай“. Алексіевіч пісала, што Чарнобыль прынёс людзям нейкія абсалютна новыя вобразы ды сымбалі, аднак чалавецтва пакуль так і ня можа разгадаць гэтыя знакі”.
У 2002 Інгрыд Старгольмэн удалося наведаць Беларусь і Ўкраіну. Яна правяла ў Чарнобыльскай зоне два месяцы.
“Я размаўляла з тымі, хто працаваў на рэактары, а таксама зь ліквідатарамі, пажарнымі, а яшчэ дзецьмі, якія нарадзіліся з самымі рознымі дэфэктамі, іх бацькамі. У кожнага была свая гісторыя. І кожны асобны выпадак выглядаў куды больш жахлівым, чым я гэта апісала. Апрацоўваючы гэтыя гісторыі літаратурна, я зразумела, што ніколі не змагу як у люстэрцы паказаць сапраўдны боль гэтых людзей. Самае жудаснае тое, што ніхто ня думае пра больш аддаленыя наступствы. Яны не пытаюцца ні пра дадзенныя вымярэньняў, ні пра мэдыкамэнты, ні пра чыстыя прадукты харчаваньня. Кнігу „Чарнобыль — хроніка будучыні“, напэўна, мала хто зь іх чытаў”.
Пасьля вяртаньня з Чарнобылю Інгрыд надрукавала ў нарвэскіх СМІ ўласныя нататкі й шматлікія інтэрвію. Гісторыі аказаліся запатрабаванымі. Па просьбе рэдактараў радыё NRK пісьменьніца начытала свае тэксты для эфіру. Цяпер выйшла кніга. Выдаўцы палічылі, што ўсе 70 гісторый спадарыні Старгольмэн будуць цікавіць не адно пакаленьне нарвэскіх чытачоў.
Паводле аўтаркі, “Чарнобыльскія гісторыі” напісаныя пад уплывам іншай кнігі “Чарнобыльская малітва” папулярнай у Скандынавіі беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, а таксама пад уражаньнем жоўтага чарнобыльскага дажджу, пад які цёплым травеньскім днём 1986 трапілі Інгрыд і яе дзьве сястры.
На пытаньне, чаму тэма Чарнобыля зацікавіла яе, жыхарку далёкай ад Беларусі ды Ўкраіны Нарвэгіі, Інгрыд Старгольмэн адказвае пытаньнем:
“Што азначае далёкай, калі на другі пасьля аварыі дзень воблакі стаялі над усёй Эўропай? Любая краіна, у якой нават і няма рэактараў можа пацярпець з-за радыёактыўных ападкаў па віне іншай краіны”.
Інгрыд Старгольмэн распавядае ўласную гісторыю:
“У мяне ёсьць дзьве сястры. Кожная зь іх мае такі ювэлірны шнар на шыі. Гэта азначае, што кожная перанесла апэрацыю на шчытападобнай залозе.
У маіх родных мясьцінах, там дзе жыве такі народ як саамы, людзям па-ранейшаму ня раяць зьбіраць грыбы і ягады.