Ад 1 ліпеня ў Беларусі цэны на паслугі пральняў, хімчыстак, цырульняў, дакумэнтальнай фотаздымкі будуць фармавацца свабодна. Гэтыя віды паслугаў выключаныя з пераліку сацыяльна значных, кошты на якія рэгулююцца міністэрствам эканомікі і аблвыканкамамі. Апроч таго, дадаткова з рэгулюемых тавараў выключаныя некаторыя гатункі малака і хлебабулачных вырабаў. Ці прывядзе гэта да падвышэньня цэнаў? Ці стане больш прывабным гэты бізнэс для дробных прадпрымальнікаў? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з юрыстам Сяргеем Балыкіным.
Дашчынскі: “Улады спадзяюцца, што свабоднае фармаваньне цэнаў дапаможа прыцягнуць у сфэру бытавога абслугоўваньня суб’екты дробнага прадпрымальніцтва, што ў сваю чаргу, пасадзейнічае стварэньню канкурэнцыі ў гэтай сфэры. Ці насамрэч гэта будзе спрыяць свабоднаму бізнэсу?”
Балыкін: “Любая палёгка прыцягвае бізнэс у гэту галіну. Але наколькі гэта палёгка істотная? Я ня думаю, што шмат бізнэсоўцаў прыйдуць у гэтую галіну з-за таго, што там сталі крыху больш лібэральныя цэны. Гэта ж ня ўсё, што трэба, каб бізнэс пайшоў. Пытаньне цэнаўтварэньня адно з самых галоўных. Калі б у нашай краіне наогул існавала вольнае цэнаўтварэньне, тады можна было б казаць, што для бінэсу складаецца нейкі спрыяльны клімат.
Вялікага значэньня гэта мець ня будзе. Насамрэч гэта лібэралізацыя, але ж вельмі такая невялічкая. Такая сьціплая лібэралізацыя”.
Дашчынскі: “А з чым тады зьвязана тое, што ўлады ўсё ж пайшлі на такую лібэралізацыю?”
Балыкін: “Гэта зьвязана з тым, што ў нас абвясьцілі лібэралізацыю. Там адпусьцяць трошкі. Там адпусьцяць. Насамрэч трэба, каб усе ці амаль усе цэны былі свабоднымі. Таксама трэба дадаць.Што вось гэта свабода цэнаў вельмі адносная. Гэта не азначае, што рэгуляваньня ня будзе. Усё роўна трэба будзе гэтыя цэны абгрунтоўваць, трэба будзе складаць калькуляцыі. І за памылкі ідуць вялізныя штрафы. У нейкіх спрэчках з кантралюючымі органамі прадпрымальнік ня мае амаль што ніякіх правоў”.
Дашчынскі: “Аднак ці прывядзе свабоднае фармаваньне цэнаў у гэтай сфэры бытавых паслугаў да іх росту? Чаго чакаць спажыўцам?”
Балыкін: “Наогул, вопыт паказвае, што калі цэны становяцца больш вольнымі, яны не растуць, а, хутчэй за ўсё, падаюць. Чаму? Бо цэнаўтварэньне ў нашай краіне робіцца па выдаткавым прынцыпе. Гэта азначае, што мы бярэм нейкія пазыцыі, на якія мы трацім грошы, дадаём нарматыўны прыбытак і з гэтага ўтвараем цану. Прадпрымальнікі ня будуць баяцца, што ім далей не дадуць гэтыя цэны падвысіць і ня будуць ставіць самыя высокія цэны. Яны наадварот будуць імкнуцца паменшыць цэны, каб стаць больш прывабнымі для сваіх спажыўцоў. І наогул, вопыт паказвае, калі дзяржава адмяняе рэгуляваньне цэнаў у нейкай сфэры, то цэны там памяншаюцца, нават у Беларусі”.
Балыкін: “Любая палёгка прыцягвае бізнэс у гэту галіну. Але наколькі гэта палёгка істотная? Я ня думаю, што шмат бізнэсоўцаў прыйдуць у гэтую галіну з-за таго, што там сталі крыху больш лібэральныя цэны. Гэта ж ня ўсё, што трэба, каб бізнэс пайшоў. Пытаньне цэнаўтварэньня адно з самых галоўных. Калі б у нашай краіне наогул існавала вольнае цэнаўтварэньне, тады можна было б казаць, што для бінэсу складаецца нейкі спрыяльны клімат.
Вялікага значэньня гэта мець ня будзе. Насамрэч гэта лібэралізацыя, але ж вельмі такая невялічкая. Такая сьціплая лібэралізацыя”.
Дашчынскі: “А з чым тады зьвязана тое, што ўлады ўсё ж пайшлі на такую лібэралізацыю?”
Балыкін: “Гэта зьвязана з тым, што ў нас абвясьцілі лібэралізацыю. Там адпусьцяць трошкі. Там адпусьцяць. Насамрэч трэба, каб усе ці амаль усе цэны былі свабоднымі. Таксама трэба дадаць.
Вопыт паказвае, калі дзяржава адмяняе рэгуляваньне цэнаў у нейкай сфэры, то цэны там памяншаюцца.