З пачаткам ліпеня салдат Зьміцер Жалезьнічэнка, былы студэнт-выдатнік, двойчы выключаны з унівэрсытэту за грамадзкую дзейнасьць і тэрмінова прызваны ў войска, адлічвае апошнія дні службы. Зьміцер даў Свабодзе інтэрвію перад “дэмбелем”.
25 ліпеня Зьмітра Жалезьнічэнку павінны дэмабілізаваць з вайсковай транспартнай часткі, разьмешчанай у Жлобіне. Зьміцер расказвае, што ён прыдбаў, чаму навучыўся й што страціў у войску за паўтара года службы:
“Я, канечне, над гэтым шмат задумваўся. Склаў сабе сьпіс адпаведны — люблю ўсё парадкаваць. Гэта значыць, што я добрага з войска атрымаў і што дрэннага.
Усё — унівэрсытэты жыцьцёвыя. Войска дало такі першы штуршок па галаве цяжкай бэйсбольнай бітай, пасьля якога сам пачаў займацца. Гэта — дысцыплінаванасьць, стосы кніжак. У асноўным тое станоўчае, што я вынес з войска, я вынес таму, што сам гэтага хацеў. Не пад уплывам нейкіх вонкавых фактараў, а таму, што зразумеў: трэба самому сябе рабіць! Жыцьцё ідзе, і трэба не даваць яму марна праходзіць, трэба чымсьці займацца“.
Увесь вольны час Жалезьнічэнка чытаў. Іншыя глядзелі тэлевізар, а ён — чытаў. Маці, Ала Фёдараўна, амаль кожныя два тыдні прывозіла патрэбныя кніжкі па матэматычным праграмаваньні й забірала прачытаныя.
“Пачаў цаніць больш блізкіх людзей. Трываньню навучыўся, безумоўна. Раней не было такіх магчымасьцяў сябе праверыць. Калі ты жывеш і ведаеш, што сёньня, заўтра й пасьлязаўтра ты ў войску будзеш — і нічога ня зьменіцца. Хочаш ня хочаш — трэба трываць, ня плакаць у падушку.
Навучыўся да сваёй уласнасьці абыякава ставіцца, бо калі, як у турме, шмон ранішні праходзіць, усё абсалютна з кішэняў правяраюць, у тумбачках, па тваіх рэчах прыватных чужыя рукі лазяць, пачынаеш да гэтых рэчаў ставіцца трошкі па-іншаму”.
Зьміцер кажа таксама, што стаў больш дбаць пра свой вонкавы выгляд, прызвычаіўся да ашчаднасьці, шматгадзіннай працы безь перадыху й надзвычай пачаў цаніць волю:
“Волю, натуральна, пачаў таксама цаніць. Раней жыў, хадзіў па горадзе, ва ўнівэрсытэт хадзіў — здавалася, што гэта нармальна. А пасьля трапіў ва ўмовы, калі няможна проста куды-небудзь пайсьці. Ні сказаць пра тое няма каму, ні адзначыцца. Не было ў мяне магчымасьці самастойна выйсьці за браму і пайсьці куды хочаш. Першыя месяцы надзвычай хацелася на волю выйсьці.Калі прызначалі ў начныя нарады, мог падысьці да КПП і глядзець на дарогу, якая перад ім ідзе. Там як бы нічога прыгожага няма, але там — воля. А тут — няволя”.
Зьмітру за паўтара года не далі звальненьня нават на суткі — быў толькі прадугледжаны законам кароткатэрміновы водпуск дадому. Ён так і не прыняў прысягі. З гэтай прычыны яго не адпускаюць у горад нават тады, калі прыяжджаюць сваякі альбо знаёмыя.
Жалезьнічэнка, аднак, не шкадуе, што не прыняў прысягу. І не асуджае тых маладых дэмакратычных актывістаў, якіх нядаўна гвалтоўна забралі ў войска і якія прысягнулі:
“Без прысягі я адчуваў сябе больш абароненым. Гэта таксама паўплывала на мой выбар. Я прыйшоў першым у войска з тых хлапцоў, якія, я лічу, трапілі ў войска за свае палітычныя погляды. Гэта быў, прынамсі, першы такі публічны выпадак. Я ня ведаў, што са мною будзе, таму й не прымаў прысягу. Безь яе мяне ня маюць права на гаўптвахту пасадзіць.
Хтосьці іншы хацеў хадзіць у звальненьне, хтосьці лічыць службу ў войску ганаровым абавязкам, хаця я па сваёй службе гэтага ня ўбачыў. Таму лічу свой учынак слушным. І калі б была магчымасьць, я б яго паўтарыў.
Зь іншага боку, я не асуджаю гэтых хлопцаў. У кожнага, я думаю, былі свае матывы зрабіць тое, што яны зрабілі. Не абавязкова кожнаму чалавеку, які лічыць, што яго забіраюць у войска беспадстаўна, прысягу не прымаць“, — сказаў Зьміцер Жалезьнічэнка.
“Я, канечне, над гэтым шмат задумваўся. Склаў сабе сьпіс адпаведны — люблю ўсё парадкаваць. Гэта значыць, што я добрага з войска атрымаў і што дрэннага.
Усё — унівэрсытэты жыцьцёвыя. Войска дало такі першы штуршок па галаве цяжкай бэйсбольнай бітай, пасьля якога сам пачаў займацца. Гэта — дысцыплінаванасьць, стосы кніжак. У асноўным тое станоўчае, што я вынес з войска, я вынес таму, што сам гэтага хацеў. Не пад уплывам нейкіх вонкавых фактараў, а таму, што зразумеў: трэба самому сябе рабіць! Жыцьцё ідзе, і трэба не даваць яму марна праходзіць, трэба чымсьці займацца“.
Увесь вольны час Жалезьнічэнка чытаў. Іншыя глядзелі тэлевізар, а ён — чытаў. Маці, Ала Фёдараўна, амаль кожныя два тыдні прывозіла патрэбныя кніжкі па матэматычным праграмаваньні й забірала прачытаныя.
“Пачаў цаніць больш блізкіх людзей. Трываньню навучыўся, безумоўна. Раней не было такіх магчымасьцяў сябе праверыць. Калі ты жывеш і ведаеш, што сёньня, заўтра й пасьлязаўтра ты ў войску будзеш — і нічога ня зьменіцца. Хочаш ня хочаш — трэба трываць, ня плакаць у падушку.
Навучыўся да сваёй уласнасьці абыякава ставіцца, бо калі, як у турме, шмон ранішні праходзіць, усё абсалютна з кішэняў правяраюць, у тумбачках, па тваіх рэчах прыватных чужыя рукі лазяць, пачынаеш да гэтых рэчаў ставіцца трошкі па-іншаму”.
Зьміцер кажа таксама, што стаў больш дбаць пра свой вонкавы выгляд, прызвычаіўся да ашчаднасьці, шматгадзіннай працы безь перадыху й надзвычай пачаў цаніць волю:
“Волю, натуральна, пачаў таксама цаніць. Раней жыў, хадзіў па горадзе, ва ўнівэрсытэт хадзіў — здавалася, што гэта нармальна. А пасьля трапіў ва ўмовы, калі няможна проста куды-небудзь пайсьці. Ні сказаць пра тое няма каму, ні адзначыцца. Не было ў мяне магчымасьці самастойна выйсьці за браму і пайсьці куды хочаш. Першыя месяцы надзвычай хацелася на волю выйсьці.
Калі прызначалі ў начныя нарады, мог падысьці да КПП і глядзець на дарогу, якая перад ім ідзе. Там як бы нічога прыгожага няма, але там — воля.