Амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр дагэтуль ня выйшаў з магілёўскай калёніі № 15.
Вызваленьня Зэльцэра з калёніі чакаюць журналісты і адвакат амэрыканца Зьміцер Гарачка. Спачатку ім дазволілі знаходзіцца на прылеглай да ўваходу ў калёнію тэрыторыі, але потым загадалі “адысьці далей”.
Калі вызваляць Зэльцэра, міліцыянты не паведамляюць.
Адвакат Зьміцер Гарачка сытуацыю вакол Эмануіла Зэльцэра не камэнтуе.

Супрацоўніку ў цывільным начальства загадала выправадзіць з прылеглай тэрыторыі калёніі журналістаў і адваката Эмануіла Зэльцэра Зьміцера Гарачку. Пасьля выкананьня загаду міліцыянт зачыніў вароты ў калёнію.