Расьсьледаваньне справы аб зьнікненьні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі зноў працягнутае. Жонка былога міністра Вольга Захаранка таксама пракамэнтавала падзеі вакол галадоўкі гомельскіх актывістаў, якіх пакаралі за акцыю напаміну пра яе мужа.
Справу аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі расьсьледуюць ужо 10 гадоў — і ўсё безвынікова. Сваякі экс-міністра атрымалі з пракуратуры Менску паведамленьне, што расьсьледаваньне працягнутае яшчэ на 3 месяцы — да 24 верасьня. Жонка Захаранкі Вольга, якая ўжо некалькі гадоў жыве ў Нямеччыне разам з дочкамі і ўнукамі, кажа, што ня верыць у вынікі гэтага расьсьледаваньня.
“Відавочна, што Беларусь — не прававая дзяржава. Даўным-даўно павінны былі паставіць кропку ў гэтай гісторыі. Тут праз тры гады альбо чалавека знаходзяць, альбо прызнаюць яго загіблым. А чаму гэтак у Беларусі творыцца — ня ведаю. Не разумею я гэтыя гульні”.
Яшчэ на пачатку 2000-х гадоў Вольга Захаранка зьвярталася ў беларускі суд з заявай аб прызнаньні яе зьніклага мужа памерлым. Інтарэсы Вольгі Захаранкі ў судзе абараняў юрыст Алег Воўчак. Суд адхіліў пазоў. Алег Воўчак лічыць гэтае рашэньне палітычным:
“Беларускія ўлады не жадаюць прызнаваць Захаранку памерлым, бо атрымаецца, што яго забілі і гэта пляма на ўладзе. Вось і цягнуць з расьсьледаваньнем”, — мяркуе Алег Воўчак.
Праваабаронца пракамэнтаваў чарговае падаўжэньне тэрміну сьледзтва:
“Фармальнае рашэньне. Нічога, наколькі нам вядома, ня робіцца, каб сапраўды знайсьці вінаватых і завяршыць расьсьледаваньне”.
Вольга Захаранка ведае, што 7 траўня, на гадавіну зьнікненьня яе мужа, актывісты ў Гомелі праводзілі акцыю напаміну пра Юрыя Захаранку, былі за яе асуджаныя і зараз на знак пратэсту трымаюць галадоўку. Вось што сказала жонка зьніклага экс-міністра Захаранкі пра Ўладзімера Кацору ды іншых галадоўнікаў:
“Яны вартыя вялікай павагі, гэта людзі зь вялікай літары. Не магу імі не захапляцца і не сказаць ім вялікі дзякуй. Яны сапраўдныя патрыёты. Аказваецца, ёсьць такія людзі яшчэ ў Беларусі, хаця, як бачу, такіх ня шмат”.
Як вядома, суд пакараў актывіста Ўладзімера Кацору трыма днямі арышту, а ўдзельнікаў акцыі Пятра Кузьняцова, Васіля Палякова, Юрася Захаранку і Анатоля Паплаўнага — грашовым штрафам. Суд адбыўся болей як празь месяц пасьля акцыі актывістаў.
Вольга Захаранка мяркуе, што беларускія ўлады адкладалі суд, каб не псаваць адносінаў з эўрапейскімі структурамі напярэдадні паседжаньня ПАРЭ ў Страсбуры, на якім разглядалася пытаньне пра вяртаньне Беларусі статусу адмыслова запрошанага. “Цяпер, калі паседжаньне мінула, а статус Беларусі не вярнулі, там зноў пачалі караць штрафамі і турмой”, — кажа Вольга Захаранка, якая жыве ў Нямеччыне.