Зь Беларусі дэпартавалі нігерыйскага эвангеліста

Пасьля службы ў адной з бабруйскіх пратэстанцкіх цэркваў міліцыя затрымала грамадзяніна Нігерыі, які мае від на жыхарства ў Расеі.
Паводле беларускай міліцыі, ён парушыў міграцыйнае заканадаўства, бо не меў дазволу на ўезд у Беларусь. Як паведамляе Інтэрфакс, прапаведніка дэпартавалі ў Расею, дзе ён працуе намесьнікам пастара адной з эвангельскіх цэркваў.