Пачынаючы ад 1 верасьня гэтага году, “Радыё Швэцыя” спыняе вяшчаньне па-беларуску. “Дэмакратычныя праекты не зьяўляюцца нашым прыярытэтам”, – заяўляе кіраўніцтва Міжнароднага каналу Швэдзкага радыё.
На сайце беларускай службы зьмешчаныя словы кіраўніка Міжнароднага каналу Швэдзкага нацыянальнага радыё, у якое ўваходзіць і “Радыё Швэцыя”, Інгемара Лёфгрэна пра тое, што кіраўніцтва зрабіла выбар на карысьць вяшчаньня на адной зь вялікіх эўрапейскіх моваў, а менавіта — расейскай, тым больш што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі.
З тэксту паведамленьня адназначна не вынікае, ці скасоўваецца вяшчаньне праграмы “Радыё Швэцыя” па-беларуску, і яе вяшчаньне пераводзіцца на расейскую мову, ці гэтая праграма зачыняецца наогул. Прадусэр беларускай праграмы Дзьмітры Плакс сказаў наконт гэтага:
“Беларускае вяшчаньне скасоўваецца цалкам. Беларуская служба зачыняецца. Супрацоўнікі выкідаюцца на вуліцу”.
Не зусім зразумелыя былі са згаданага паведамленьня і прычыны такога рашэньня кіраўніцтва Міжнароднага каналу Швэдзкага радыё. Спадар Плакс паведаміў, што 24 чэрвеня ён меў з гэтай нагоды сустрэчу з кіраўніком каналу Інгемарам Лёфгрэнам.
“Мой кіраўнік, які прымаў гэтае рашэньне, выклікаў мяне ўчора, каб патлумачыць. Ён мне сказаў наступнае, даслоўна магу працытаваць: “Дэмакратычныя праекты не зьяўляюцца маім прыярытэтам”.
Між тым, паводле словаў Дзьмітрыя Плакса, перад ягонай службай ставілася задача — праграмамі вяшчаньня па-беларуску на Беларусь якраз спрыяць дэмакратызацыі гэтай краіны.
“У нашай дамове на вяшчаньне чорным па белым надрукавана, што мы павінны займацца дэмакратызацыяй”.
А вось якая рэакцыя слухачоў беларускай службы “Радыё Швэцыя” на гэтую навіну. Гаворыць старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў:
“Я лічу, што гэта — пасьпешлівае рашэньне, таму што любое вяшчаньне на нацыянальнай мове Беларусі забясьпечвае незалежнасьць. І калі ў Швэцыі хочуць бачыць Беларусь не шасьцю губэрнямі Расеі, а сябрам Эўразьвязу, яны павінны павялічыць беларускамоўнае вяшчаньне, а не ліквідаваць яго”.
Нечаканай назваў гэтую навіну старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч:
“Швэдзкае радыё вялікую ўвагу ўдзяляла ня толькі грамадзкім, дэмакратычным працэсам у Беларусі, але і літаратурным мерапрыемствам. Кожны беларускі літаратар, які наведваў Швэцыю, знаходзіў сваю трыбуну на швэдзкім радыё, дзякуючы дбайнай працы Дзьмітрыя Плакса. І ў наш час, калі палітычная Эўропа ідзе ў Беларусь і Беларусь імкнецца паказаць таксама сваю рашучасьць далучацца да эўрапейскіх каштоўнасьцяў, мне здаецца, такі крок — непажаданы і несвоечасовы”.
Нагадаем, што першая перадача беларускай службы “Радыё Швэцыя” выйшла ў эфір са Стакгольму 7 лістапада 2004 году. Стваральнік і нязьменны кіраўнік гэтай службы — журналіст, літаратар і перакладчык Дзьмітры Плакс.