“Калі такое рашэньне будзе прынятае, ніякіх перашкодаў з боку судовай сыстэмы ня будзе”, заявіў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала.
“Калі ў Канстытуцыі Беларусі сьмяротнае пакараньне пазначанае, як часовая, то гэтая норма непазьбежна будзе скасаваная” – гаворыць Скала. “Мараторый на ўжываньне сьмяротнага пакараньня – гэта прамежкавая мера”.
Старшыня Вярхоўнага суду значыў, што ёсьць сьмяротнаму пакараньню ёсьць альтэрнатыва – пажыцьцёвае зьняволеньне.
Ад 1999 году, калі ў заканадаўстве быў замацаваны такі від пакараньня, у Беларусі 130 чалавек былі асуджаныя пажыцьцёва. У 2008 годзе такім чынам пакаралі 7 чалавек, а да сьмяротнага пакараньня – 2 чалавека, перадае Інтэрфакс.