Гарадзенскія гледачы 24 чэрвеня ўбачылі спэктакль на польскай мове “Баляды і рамансы альбо чатыры гісторыі пра каханьне”.
Ён пастаўлены паводле твораў Адама Міцкевіча: балядаў “Рамантычнасьць”, “Уцёкі”, “Лілеі”, “Сьвіцязь”, “Сьвіцязянка”, аднаго з “Адэскіх санэтаў” і фрагмэнту з “Дзядоў”. Рэжысэр Сімона Халупова.
Спэктакль прывёз Тэатар лялькі, маскі і актора “Гратэск” з Кракава. У ім удзельнічалі акторы Барбара Цесьляк, Кшыштаф Фалькоўскі, Алівія Якубік, Владзімеж Ясінскі, Мая Кубацка, Кшыштаф Прыступа і Рафал Шумскі.
Падчас прадстаўленьня ўсе яны ўдзельнічалі таксама ў паказе анімацыйных формаў у “тэатры ценяў”. Спэктакль адбыўся ў памяшканьні Гарадзенскага тэатру лялек, які разьмяшчаецца ў былым каралеўскім тэатры.