23 чэрвеня ўвечары ў Горадні адбылася сустрэча са сталічнымі паэтамі, якія напачатку частавалі прысутных апэльсінамі, а затым чыталі вершы.
Першай са сваёй паэзіяй знаёміла Галіна Дубянецкая, затым Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін таксама прасьпяваў пад гітару свае песьні. А вось Сяржук Сыс спачатку правёў прэзэнтацыю сайту Саюзу беларускіх пісьменьнікаў litbel.org. Эдуард Акулін уручыў пісьменьніцкі білет гарадзенцу Віктару Сазонаву, які выпусьціў кнігу “Занатоўкі кантрабандыста”.
Сярод слухачоў была Аліна Кузьміч , студэнтка акадэміі музыкі ў Познані, якая пачала пісаць вершы на беларускай мове.
Гарадзенскі кампазытар Яўген Петрашэвіч зграў для прысутных на жалейцы.
Сустрэча, што прайшла ў памяшканьні Таварыства беларускай школы.