Міліцыянты затрымалі чатырох гарадзенцаў: намесьніка Анжалікі Борыс Мечыслава Яскевіча, прэсавага сакратара Саюзу палякаў Ігара Банцара, журналіста газэты “RzeczPospolita” Анджэя Пісальніка і журналіста выданьня “Gazeta Wyborcza” Андрэя Пачобута. Гэта адбылося каля 16:30 на шашы Горадня — Менск на скрыжаваньні каля Шчучына.
Як паведаміў праз тэлефон Андрэй Пачобут, іх павезьлі ў Шчучынскі РАУС. Ён мяркуе, што міліцыянты пакуль ня ведаюць, як канкрэтна аформіць іхняе затрыманьне. Ён таксама паведаміў, што ўсе чацьвёра накіроўваліся ў Івянец на сход мясцовай арганізацыі СПБ на чале з А.Борыс.