Выйшла 16-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” “Акцэнты Свабоды” Юрыя Дракахруста. Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў эфір у 2001—2008 гадох.
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар “Нашай Нівы”:
“Юрыю Дракахрусту ўдаецца ў сваёй праграме зводзіць людзей процілеглых палітычных поглядаў, культураў і пакаленьняў – вось што важна. У яго выходзіць пляцоўка для дыялёгу ў лепшай форме, на ёй тчэцца рэальны палітычны кантэкст. Гэта бліскучае ток-шоў. Цікава пабачыць, ці ўдалося аўтару гэтых ток-шоў зафіксаваць гэты ток на паперы”.