Сустрэча Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса прызначаная на 26-га чэрвеня.
Пра гэта сёньня паведаміў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валер Варанецкі пасьля заканчэньня чарговага раўнду перамоваў паміж прадстаўнікамі двух міністэрстваў.
Віцэ-міністар МЗС Літвы Эвалдас Ігнатавічус сказаў, што ў Горадні будуць абмяркоўвацца пытаньні візавага рэжыму, транспарту, экалёгіі ды іншыя. Асаблівую ўвагу аддадуць энэргетычнаму супрацоўніцтву, падкрэсьліў віцэ-міністар:
“Гэтае пытаньне вельмі важнае для нас з-за закрыцьця Ігналінскай АЭС, і мы добра ведаем пра пляны Беларусі будаваць сваю атамную станцыю”.