Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў асобе Быкава бачыць увасабленьне Беларусі.
Сурвіла: “За гэтыя шэсьць гадоў вельмі часта ўспамінала Васіля Быкава. Старалася браць прыклад зь яго спакойнае мужнасьці. Быкаў пакінуў нам вялізарную спадчыну. І ня толькі літаратурную. Слухаючы ізноў ягоныя ўспаміны на Свабодзе, чытаючы яго выказваньні, перад вачыма бачу чалавека, які мяне так моцна ўразіў у Празе. Для мяне ён увасабляе тую Беларусь, пра якую мне зь маленства расказвалі мае бацькі, і якою дасюль жыву -- Беларусь сумленную, добразычлівую, разважную, таленавітую. Хацелася б, каб кожны беларус задумаўся над каштоўнасьцямі, якія ўвасабляў Быкаў, каб узяў яго за прыклад. Мо тады хутчэй дасягнем нашае мэты -- жыць у прыстойнай краіне”.
На здымку: Івонка Сурвіла і Васіль Быкаў. Прага, сакавік 2003 г.
На здымку: Івонка Сурвіла і Васіль Быкаў. Прага, сакавік 2003 г.