Заходнія выданьні шырока камэнтуюць эканамічную вайну паміж Менскам і Масквой і яе прычыны.
“Беларусь і ЭЗ зацікаўленыя адно ў адным”. Пра гэта ў інтэрвію гішпанскаму штодзённаму выданьню “El País” заявіў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў.
Мартынаў адзначыў, што роля Беларусі як “транзытнай краіны набірае моц” — празь беларускую тэрыторыю з Расеі на Захад пастаўляецца 50% нафты і 30% газу.
Паводле Мартынава, ранейшы курс Брусэлю на ізаляцыю Беларусі быў памылковы. “Цяпер жа Эўразьвяз праявіў мудрасьць і разуменьне ды вырашыў супрацоўнічаць дзеля агульных мэтаў”.
Што да Беларусі, то яна ніколі не мяняла сваю вонкавую палітыку і заўсёды была зацікаўленая ў паляпшэньні стасункаў з ЭЗ.
Мартынаў таксама крытычна выказаўся адносна ацэнкі апошніх беларускіх выбараў, якую дала АБСЭ, і абверг сьцьвярджэньні, што ў Беларусі кідаюць у турму за палітычныя перакананьні.
Міністар не адказаў на пытаньне адносна прызнаньня Менскам Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Ён толькі заўважыў, што абедзьве рэспублікі “не чужыя для Беларусі” і іх “нельга ігнараваць”, — падае словы Мартынава гішпанскае выданьне “El Pais”.
Як мяркуюць нідэрляндзкія аглядальнікі, менавіта пытаньне прызнаньня Менскам Сухумі і Цхінвалі і стала падставай для апошняга абвастрэньня дачыненьняў паміж сталымі некалі хаўрусьнікамі — Беларусьсю і Расеяй. Папулярнае выданьне NRC “Handelsblad” таксама піша, што галоўная прычына канфліктаў паміж абедзьвюма краінамі — расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін.
Паводле польскай “Rzeczpospolita”, прадказаць, як хутка скончыцца гэты канфлікт, сёньня вельмі цяжка. Выданьне прыводзіць выказваньні расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава адносна таго, што Беларусь разглядаецца Крамлём у якасьці краіны, якая зьмяніла сваю геапалітыку і перайшла на шлях інтэграцыі з ЭЗ. Гэта азначае, што расейская палітычная кляса не дае дазволу на працяг субсыдыяваньня беларускага рэжыму. Паводле экспэрта, нармалізацыя дачыненьняў зь Беларусьсю, з гледзішча Крамля, азначае выхад на ўзровень цяперашніх стасункаў Расеі з Польшчай ці іншымі краінамі ЭЗ, піша “Rzeczpospolita”.
Як падае нямецкае выданьне “Der Spiegel”, беларуска-расейская гандлёвая вайна, у часе якой абодва бакі нанесьлі столькі крыўды адзін аднаму, ня скончылася: на зьмену “малочнаму” канфлікту прыйшоў газавы. Расейскі “Газпром” патрабуе ад Менску цягам бліжэйшых тыдняў выплаціць запазычанасьці за газ у памеры 200 мільёнаў даляраў ЗША.
Іншае нямецкае выданьне, “Süddeutsche Zeitung”, прысьвячае свой сёньняшні артыкул “Чалавек і малочная вайна” таму, хто знаходзіўся на пярэднім краі гэтай абсурднай вайны — кіраўніку “Роспотребнадзору” Генадзю Анішчанку. Як мяркуе аўтар артыкулу, пакуль яшчэ “няясна, ці зьяўляецца “малочная вайна” вынікам палітыкі Менску, які шукае сваё месца паміж Брусэлем і Масквой”. Магчыма, гэтыя захады сапраўды бароняць інтарэсы расейскіх вытворцаў малочных прадуктаў. Магчыма, на забарону былі мэдычныя падставы. Аднак Анішчанку трэба разглядаць ня толькі як санітарнага лекара, але і як інструмэнт расейскай вонкавай і эканамічнай палітыкі”.
Журналіст “Süddeutsche Zeitung” узгадвае гучныя скандалы з забаронаю імпарту ў Расею грузінскіх вінаў і мінэральнай вады, пасьля таго як Грузія назвала сваёй мэтай уступ у НАТО. Выданьне піша таксама і пра заявы Анішчанкі адносна шкоднасьці латыскіх шпротаў і польскага мяса. Гэтыя заявы таксама былі выкліканыя тым, што палітычныя стасункі Масквы з абедзьвюма краінамі на той момант складаліся не найлепшым чынам, піша “Süddeutsche Zeitung”.
Мартынаў адзначыў, што роля Беларусі як “транзытнай краіны набірае моц” — празь беларускую тэрыторыю з Расеі на Захад пастаўляецца 50% нафты і 30% газу.
Што да Беларусі, то яна ніколі не мяняла сваю вонкавую палітыку і заўсёды была зацікаўленая ў паляпшэньні стасункаў з ЭЗ
Што да Беларусі, то яна ніколі не мяняла сваю вонкавую палітыку і заўсёды была зацікаўленая ў паляпшэньні стасункаў з ЭЗ.
Мартынаў таксама крытычна выказаўся адносна ацэнкі апошніх беларускіх выбараў, якую дала АБСЭ, і абверг сьцьвярджэньні, што ў Беларусі кідаюць у турму за палітычныя перакананьні.
Міністар не адказаў на пытаньне адносна прызнаньня Менскам Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Ён толькі заўважыў, што абедзьве рэспублікі “не чужыя для Беларусі” і іх “нельга ігнараваць”, — падае словы Мартынава гішпанскае выданьне “El Pais”.
Як мяркуюць нідэрляндзкія аглядальнікі, менавіта пытаньне прызнаньня Менскам Сухумі і Цхінвалі і стала падставай для апошняга абвастрэньня дачыненьняў паміж сталымі некалі хаўрусьнікамі — Беларусьсю і Расеяй. Папулярнае выданьне NRC “Handelsblad” таксама піша, што галоўная прычына канфліктаў паміж абедзьвюма краінамі — расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін.
Паводле польскай “Rzeczpospolita”, прадказаць, як хутка скончыцца гэты канфлікт, сёньня вельмі цяжка. Выданьне прыводзіць выказваньні расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава адносна таго, што Беларусь разглядаецца Крамлём у якасьці краіны, якая зьмяніла сваю геапалітыку і перайшла на шлях інтэграцыі з ЭЗ. Гэта азначае, што расейская палітычная кляса не дае дазволу на працяг субсыдыяваньня беларускага рэжыму. Паводле экспэрта, нармалізацыя дачыненьняў зь Беларусьсю, з гледзішча Крамля, азначае выхад на ўзровень цяперашніх стасункаў Расеі з Польшчай ці іншымі краінамі ЭЗ, піша “Rzeczpospolita”.
Беларуска-расейская гандлёвая вайна, у часе якой абодва бакі нанесьлі столькі крыўды адзін аднаму, ня скончылася: на зьмену “малочнаму” канфлікту прыйшоў газавы