Мытны камітэт не спыняў узмацненьня кантролю на асноўных беларуска-расейскіх аўтамагістралях, заявіў Інтэрфаксу начальнік прэсавай службы ДМК Уладзімер Пехцераў:
“Мытныя пасты працуюць паводле ўхваленага раней рашэньня”.
Раней на Магілёўскай рэгіянальнай мытні Свабодзе паведамілі, што рашэньне пачаць кантроль на расейскай мяжы прыпынена.“Такі загад паступіў з Менску”,-- зазначыў супрацоўнік мытні. Цяпер кіраўніцтва мытні сьцвярджае, што распараджэньне Шпілеўскага выконваецца.
Намесьнік начальніка Віцебскай рэгіянальнай мытні Яўген Сяргееў аб 11-й гадзіце паведамляў Свабодзе, што супрацоўнікі мытні накіраваныя на асноўныя магістралі, у тым ліку на трасу Брэст—Масква, але пакуль не прыступілі да ажыцьцяўленьня кантролю, чакаюць каманды. Аналягічная сытуацыя была на той час і на Гомельскай мытні.
Раней паведамлялася, што Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі ад 9-й гадзіны 17 чэрвеня ўводзіць узмоцнены рэжым кантролю за перамяшчэньнем грузаў на асноўных беларуска-расейскіх магістралях.
“У апаведанасьці з указаньнем кіраўніка дзяржавы мною аддадзенае распараджэньне (...) ўвесьці ўзмоцены рэжым кантролю за перамяшчэньнем грузаў на асноўных беларуска-расейскіх магістралях”, — заявіў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі. “Гэтае рашэньне абгрунтаванае”, таму што ў звычайным рэжыме працы за 15 дзён гэтага месяца затрымана кантрафактных тавараў на 8 мільярдаў 620 мільёнаў рублёў“.
Увядзеньне Беларусьсю ўзмоцненага кантролю за перамяшчэньнем тавараў зьяўляецца сымэтрычным адказам на дзеяньні расейскага боку. Пра гэта заявіў 16 чэрвеня дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Беларусі Юры Жадобін.
Як паведамляе агенцтва БЕЛТА, Жадобін сказаў, што гэтыя крокі будуць цалкам аналягічныя тым дзеяньням, якія ўжо на працягу многіх гадоў практыкуе расейскі бок. Паводле словаў Жадобіна, беларускі бок вымушаны са шкадаваньнем канстатаваць, што ніякіх зьменаў у падыходах расейскіх партнэраў да супрацоўніцтва ў апошнія дні такі і не адбылося.
Зь беларускага боку мытная інфраструктура і мытны кантроль на мяжы з Расеяй адсутнічае з 1995 года. Мытныя органы не вядуць улік
грузавых патокаў. Расея на сваіх пунктах на мяжы захавала мытную інфраструктуру і дэ-факта ўвесь час рабіла мытны кантроль. У зьвязку з працай расйескіх пунктаў на ўезд у Расею ўтвараліся чэргі грузавых аўтамабіляў.
Праходжаньне мяжы з Расеяй рэгулюецца дамовай аб дружбе, добрасуседзтве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Фэдэрацыяй ад 21 лютага 1995 года.
Мяжа з Расеяй складае больш за 1283 кілямэтраў.