Паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч, культуроляг Максім Жбанкоў і журналістка Дар’я Сітнікава прыдумалі, як паспрыяць папулярнасьці беларускай літаратуры. Дзеля гэтага яны прапанавалі пяцідзесяці пісьменьнікам паўстаць перад чытачамі, у чым маці тых нарадзілі. Некаторыя пагадзіліся. Іх натуральную прыгажосьць прыхарошылі фатографы Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі. Што з гэтага атрымалася, сёньня пабачылі журналісты.
Журналістам прэзэнтавалі голы, так бы мовіць, каляндар. Дакладней, каляндар, у якім чытачы пабачаць жывых беларускіх творцаў у райскіх апратках біблійнага Адама. Глямурная цялесная галізна аўтараў у суседзтве з захутананымі ў шэрыя сувоі таямнічасьці іхнымі тэкстамі названая фатальным для літаратуры выракам — “Канец словаў”. Хоць аўтары ідэі, паводле словаў Максіма Жбанкова, лічаць яе ўсяго толькі гіпэртэкставай забавай для чытачоў.
“Мы ў прынцыпе разглядаем гэты каляндар як спробу нейкага актуальнага гіпэртэксту, дзе фота дадае пэўныя сэнсы да тэксту, а тэксты ў сваю чаргу прыцягваюць увагу да фота. Карацей — гэта адначасова, так бы мовіць, разгляданка-чытанка, альба наадварот — чытанка-разгляданка. І тое, і тое аднолькава для нас істотна”.
Распаўсюджаны ў заходнім сьвеце прыём папулярызацыі творцаў, лічыць спадар Жбанкоў, павінен спрацаваць і ў Беларусі.
“Мы маем магчымасьць выкарыстаць, умоўна кажучы, варожы глямурны рэсурс ва ўласных нацыянальна сьвядомых мэтах, то чаму б гэта не зрабіць? Праблема ў тым, што да нас гэтага ніхто не рабіў”.
Зь пяцідзесяці беларускіх літаратараў, якім было прапанавана паўдзельнічаць у гэтым праекце, распрануліся перад аб’ектывамі фотакамэр дванаццаць. Гэта Віктар Шалкевіч, Юрась Барысевіч, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Івашчанка, Андрэй Такінданг, Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Адамовіч, Усевалад Сьцебурака, Ільля Сін, Лявон Вольскі і самы малады з усіх — дваццацітрохгадовы паэт Віталь Рыжкоў. Ён лічыць сябе і астатніх літаратараў, зьмешчаных у календары, у дадзеным выпадку ня творцамі, а ўсяго толькі мадэлямі, зь якімі працавалі фатографы.
“Літаратары сталіся шараговымі ўдзельнікамі, такімі манэкенамі, якіх апранулі, распранулі, размалявалі, як у маім выпадку, прапанавалі напісаць тэксты і пагаварылі з намі. Галоўныя героі ўсё-ткі — гэта аўтары фотаздымкаў і ідэяў, якія яны ўвасаблялі ў візуальным мастацтве”.
На вокладцы календара зьмешчанае фота трынаццатага ўдзельніка — філёзафа і эсэіста Валянціна Акудовіча, схаванага за назваю ягонай знакамітай кніжкі “Мяне няма”. На пытаньне, чаму менавіта ім прыкрываюцца, так бы мовіць астатнія аголеныя, Марыя Мартысевіч адказала:
“Таму што Акудовіч — гэта наша ўсё”.
Прэзэнтацыя календара “Канец словаў” адбудзецца ў Менску 19 чэрвеня а 18-й гадзіне ў бар-клюбе “6А”, што на Партызанскім праспэкце. У праграме, апроч іншага, арганізатары абяцаюць эратычны аўкцыён.