Кіраўнік “Роспотребнадзора” Генадзь Анішчанка не прыняў
беларускую дэлегацыю на чале з намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаілам Савельевым. Таму было прынятае рашэньне яе аклікаць у Менск.
Гэта было зьвязана з тым, што спадар Анішчанка выказаў сумнеў у кампэтэнцыі беларускай дэлегацыі. У інтэрвію “Сталічнаму тэлебачаньню” Міхаіл Савельеў сказаў, што дэлегацыя чакала сустрэчы да позьняга вечара. Ён сказаў:
“Гэта поўны абсурд! Усе пытаньні мы ўчора вырашылі, а адсутнасьць паўнамоцтваў у дэлегацыі – гэта новая тэма, каб трымаць асноўную".
Спадар Анічшанка, таксама ў тэлеэфіры на канале "Вести 24", сёньня заявіў, што "ў зьвязку з публічнымі выказваньнямі афіцыйных асобаў Беларусі, а таксама камэнтарамі афіцыйных СМІ ў нас зьявіліся падставы сумнявацца ў кампэтэнтнасьці дэлегацыі, якая вядзе перамовы пра допуск на расейскі рынак беларускіх малочных прадуктаў”. Ён дадаў, што перамовы прыпыненыя, пакуль ня будуць высьветленыя паўнамоцтвы беларускай дэлегацыі. Аднак дэлегацыя на чале са спадаром Савельевым да апошняга заставалася ў Маскве чакаючы сустрэчы з Генадзям Анішчанкам
Нагадаем, цягам 6 і 9 чэрвеня на загад расейскага ведамства кантролю якасьці прадуктаў “Роспотребнадзор” забароненыя пастаўкі больш чым тысячы найменьняў малочнай прадукцыі зь Беларусі. Крок патлумачаны тым, што пры канцы 2008 году Расея ўвяла новы тэхнічны рэглямэнт на малако, у які беларуская прадукцыя ня ўпісваецца.
У паведамленьні на афіцыйным сайце "Роспортебнадзора" гаворыцца, што беларуская прадукцыя не адпавядае патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту, што становіць “непасрэдную пагрозу нанясеньня шкоды жыцьцю, здароўю грамадзянаў”.