Генэральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу адносна былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Міхаіл Сьнягір быў зьняты з пасады пракурора Менска й вобласьці, абвінавачаны ў хабарніцтве, злоўжываньні службовым становішчам і захоўваньні боепрыпасаў ды арыштаваны неўзабаве пасьля антыкарупцыйнай нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла летась у лістападзе. Пад арыштам апынулася і пяціпакаёўка ў элітным доме на вуліцы Ціміразева, якую экс-пракурор набыў за некалькі соцень тысяч даляраў. Аляксандар Лукашэнка загадаў праверыць паходжаньне прыбыткаў Міхаіла Сьнегіра.
Расьсьледаваньне справы экс-пракурора было падоўжанае да 14 чэрвеня.