Цягам лета на нашым сайце беларускія блогеры будуць рабіць тыднёвыя агляды інтэрнэту. На гэтым тыдні наш аглядальнік, блогер Канстанцін Чарнец быў госьцем “Свабоды”.
Аляксей Знаткевіч: Калі вы завялі свой блог – што найперш вас да гэтага падштурхнула?
Канстанцін Чарнец: Мне падалося, што гэта магло б быць своеасаблівай формай пісьменьніцтва, пісьменьніцтва 21 стагодзьдзя, якое вярнулася, я б сказаў, да сярэднявечных каранёў у форме новага эпасу.
Знаткевіч: То бок, для вас інтэрнэт-блог -- гэта найперш літаратура?
Чарнец: У першую чаргу.
Знаткевіч: А чаму вы тады менавіта выбралі інтэрнэт як плятформу для гэтай літаратуры? Чаму не дасылалі напрыклад свае допісы ў літаратурныя часопісы?
Пісьменьнік прыватны, які нейкім чынам крапатліва копіць свае вобразы з надзеяй выказацца пазьней -- у гэтым ёсьць нешта ад "Сквапнага рыцара"
Знаткевіч: Але хіба ня тое ж самае адбываецца з папяровай літаратурай?
Чарнец: Не. Справа ў тым, што з павелічэньнем друкаванай прадукцыі літаратура папяровая, так бы мовіць, набывае ўсе самыя горшыя бакі віртуальнай. Справа ў тым, што сярод мноства падобных галасоў таксама пісьменьнік можа згубіцца. І тут яшчэ трэба ўлічыць, што галоўны плюс папяровай літаратуры страчаны. Страчаны піітэт чытача да надрукаванай кнігі.
Знаткевіч: Але пры гэтым даволі цяжка доўгі тэкст успрымаць з кампутару, з манітору.
Зь іншага боку ў яго значна больш ёсьць магчымасьцяў праславіцца. І мы бачым абвастрэньне індывідуалізму аўтара
Зь іншага боку ў яго значна больш ёсьць магчымасьцяў праславіцца. І мы бачым абвастрэньне індывідуалізму аўтара. А з другога боку ён у большай ступені, так бы мовіць, раздроблены. Ягоны голас можа перапявацца на мноства ладоў. Гэта ў значнай ступені сынтэтычны аўтар. Таму што большая частка таго, што ён гаворыць, ён усё ж ў сваю чаргу падслухоўвае ў кагосьці. Пасьля з гэтых урыўкаў, з таго, што напісана і выкладзена ў інтэрнэт, можа зьявіцца нейкая літаратура.
Цалкам інтэрвію з Канстанцінам Чарнецом