Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў не плянуе праводзіць двухбаковую сустрэчу зь беларускім кіраўніком падчас саміту АДКБ 14 чэрвеня ў Маскве.
Пра гэта Інтэрфаксу заявіла прэсавы сакратар расейскага кіраўніка Натальля Цімакова. Паводле яе словаў, ніякія двухбаковыя сустрэчы на саміце ўвогуле не плянуюцца.