Чытайце навіны “Хартыі” на сайце “Свабоды”!

"Свабода" працягвае акцыю салідарнасьці з сайтам Хартыі'97, які у выніку DDOS-атак быў заблякаваны два дні, а цяпер аднавіў працу.



У Расеі абураныя ўвядзеньнем у Беларусі цэнзуры на жарты

Саюз беларусаў Нямеччыны пратэсту супраць правядзеньня вучэньняў “Захад-2009”

КДБ пацьвердзіў факт арышту гендырэктара завода “Гомельшкло”

Анішчанка адмовіўся ад малочных перамоваў з Менскам

Ва ўладаў здалі нэрвы: Сайт Хартыі'97 атакавалі цэлыя суткі

Грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр абвясціў галадоўку ў беларускай турме

Пракуратура вынесла папярэджаньне журналісту “Газэты выборчай” Анджэю Пачобуту

Поўная блякада: Расея забароніць увоз 1 300 відаў беларускай прадукцыі

Лукашэнку паслалі да пінгвінаў

Рада Эўропы: “Пытаньне зьніклых у Беларусі застаецца прыярытэтным”


Як паведаміла рэдактарка сайту Натальля Радзіна першая DDOS-атака пачалася ўчора ў 12 гадзін дня, другая, яшчэ больш магутная – ўвечары.

Спадарыня Радзіна да прычынаў атакі на сайт адносіць незадаволенасьць уладаў тым, што быў выстаўлены відэаролік тэлевізійнай праграмы “Пражэктарпэрысхілтан” пра тое, як Лукашэнка просіць у Расеі крэдыты, тое, што АНТ вырэзала са свайго эфіру, а таксама інфармацыю пра галадоўку Эмануіла Зэльцэра.

Сайт Радыё Свабода цягам дня будзе публікаваць матэрыялы Хартыі'97 на знак салідарнасьці.