Цэнтар будзе працаваць ў будынку Інстытуту журналістыкі БДУ.
У цырымоніі адкрыцьця прымуць удзел кіраўнік Міністэрства замежных справаў Славеніі, якая цяпер старшынюе ў Радзе Эўропы, Самуэль Жбогар, намесьнік Генэральнага сакратара Рады Эўропы Мод ды Бур-Букікііо, дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні, кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў і рэктар БДУ Сяргей Абламейка.
Галоўная функцыя цэнтру – інфармаваць грамадзянаў Беларусі пра дзейнасьць Рады Эўропы, “быць правадніком каштоўнасьцяў і нормаў РЭ у тым, што тычыцца правоў чалавека, дэмакратыі і вяршыні закону”, паведамляе прэсавая служба арганізацыі.
Адкрыцьцё цэнтру кіраўніцтва Рады Эўропы разглядае як адзін з крокаў Менску на шляху ўступленьня ў Беларусі ў Раду Эўропы, зазначае БелаПАН.
26 траўня Палітычная камітэт Парлямэнцкая асамблеі Рады Эўропы прагаласаваў за тое, каб вярнуць беларускаму парлямэнту статус адмыслова запрошанага. У паведамленьні на гэты конт прадстаўнікі ПАРЭ зазначаюць, што вярнуць статус плянуецца дзеля таго, каб “уцягнуць беларускія ўлады ў палітычны дыялёг” і адначасна “падтрымліваць дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасьць”.
Палітычныя камітэт адзначыў крокі, які зрабіў афіцыйны Менск “у правільным накірунку”: вызваленьне палітычных зьняволеных, рэгістрацыя Руху “За свабоду”, допуск у дзяржаўную сыстэму распаўсюду незалежных выданьняў, стварэньне кансультатыўнай Рады, у склад якой увайшлі афіцыйныя асобы і прадстаўнікі грамадзянскага сэктару.
Такое рашэньне прынятае пасьля абмеркаваньня дакладу спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі Андрэа Рыгоні пра сытуацыю ў краіне. Дыплямат заявіў, што сытуацыя з палітычнымі свабодамі, станам незалежных мэдыяў і выбарчым заканадаўствам па-ранейшаму выклікае трывогу. Разам з гэтым спадар Рыгоні прапанаваў вярнуць Беларусі статус адмыслова запрошанай. Камітэт лічыць, што вяртаць статус трэба з адначасовым маніторынгам сытуацыі ў Беларусі, што дазволіць высьветліць, на колькі “істотнымі і незваротнымі” зьяўляцца крокі краіны ў бок стандартаў Рады Эўропы.
Канчатковае рашэньне вяртаць статус адмыслова запрошанай ці не, будзе прынятае на чарговай сэсіі ПАРЭ, якая заплянаваная на 22-26 чэрвеня ў Страсбуры.
Беларусь атрымала статус адмыслова запрошанай у Парлямэнцкую Асамблею Рады Эўропы 1992 г.
Гэты статус скасавалі ў 1997-м годзе пасьля таго, як у краіне адбыўся канстытуцыйны рэфэрэндум, у выніку адсутнасьці прагрэсу ў вобласьці дэмакратызацыі, павагі да правоў чалавека і вяршыні закону.
Некаторыя прадстаўнікі беларускай апазыцыі выступаюць супраць вяртаньня статусу адмыслова запрошанай.
У прыватнасьці намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка кажа, што Беларусі не адпавядае стандартам ПАРЭ.
Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьвінаваціў ПАРЭ ў кан’юктурнасьці, што вяртаньне не прывядзе да зьменаў унутры краіны.