Мінфін Расеі прапаноўвае сур'ёзна прааналізаваць мэтазгоднасьць пераходу на адзіную валюту з Беларусьсю. Пра гэта заявіў журналістам у суботу віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын, перадае РІА “Новости”.
Як адзначыў расейскі міністар, да апошняга часу гэтае пытаньне заставаўся на павестцы дня.
"З пазыцыі Мінфіну - сур'ёзна зірнуць на мэтазгоднасьць пераходу на адзіную валюту з Рэспублікай Беларусь у сувязі з нявызначанасьцю дзеяньняў беларускага ўраду", - сказаў ён.
Па меркаваньні Кудрына, адмова Лукашэнкі ад прапановы Расеі перайсьці на адзіную валюту ў свой час была памылкай.