Праваабарончаму грамадзкаму аб'яднаньню “Брэсцкая вясна” чарговы раз адмовілі ў дзяржаўнай рэгістрацыі.
У інтэрвію БелаПАН старшыня рады арганізацыі Ўладзімер Вялічкін паведаміў, што ў адказе галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму адзначаецца, што ўласьнік будынку адклікаў свой гарантыйны ліст аб выдзяленьні памяшканьня для юрыдычнага адрасу праваабарончай арганізацыі.
“Фармальна гэта адпавядае заканадаўству, – сказаў праваабаронца. – Але мы лічым яго прычынаю не дапусьціць рэгістрацыі непажаданай арганізацыі. Нам не паведамілі, што гарантыйны ліст адкліканы. Мы пасьпелі б знайсьці іншы юрыдычны адрас. З аналягічнай прычыны нам было адмоўлена ў 2004 годзе”.
З 2004 году гэта ўжо пятая адмова ў рэгістрацыі “Брэсцкай вясны” і другая сёлета.